Канстанцін (Чаховіч)
Канстанцін Чаховіч (укр.: Костянтин Чехович, 1847—1915) — украінскі царкоўны і грамадскі дзеяч, грэкакаталіцкі біскуп Перамышля, Польшча.
Канстанцін Чаховіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Костянтин Чехович | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Пшэмыска-Варшаўская архіепархія | ||||||
Папярэднік | Yulian Pelesh[d] | ||||||
Пераемнік | Josaphat Kotsylovsky[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1847[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
1915[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] і Украінская Грэка-Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1873 годзе пасля заканчэння семінарыі Канстанцін Чаховіч быў пасвечаны ў святара і прызначаны канцлерам Перамышльскай епархіі Украінскай грэкакаталіцкай царквы. У 1897 годзе быў пасвечаны ў біскупа.
Падчас Першай сусветнай вайны пасля заняцця расійскімі войскамі Перамышля Канстанцін Чаховіч быў арыштаваны.
Дзейнасць
правіцьУ сваёй грамадскай дзейнасці Канстанцін Чаховіч выступаў супраць русафільства. Падчас яго біскупства большасць святароў, якія служылі ў яго епархіі, былі ўкраінцамі. Канстанцін Чаховіч заснаваў у Перамышлі грэкакаталіцкую семінарыю, Рускі Інстытут для дзяўчын (у далейшым быў пераназваны ва Украінскі Інстытут для дзяўчын). Дзякуючы высілкам Канстанціна Чаховіча ў Перамышлі былі заснаваны розныя фінансавыя ўстановы.
Зноскі
- ↑ а б Swartz A. Konstantyn Czechowicz — 2007.
- ↑ а б Konstantyn Czechowicz // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- Енциклопедія українознавства (в 10 томах), Главный редактор Володимир Кубійович, Париж, Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
- Ленцик В. Проф.д-р Константин Чехович, Богословія. 1983., т. 47. стр. 141—151
- Комариця М. Чехович К. Українська журналістика в іменах. вип.6., Львів, 1999, стр. 354—358
- Чехович К. Моє життя і мої мрії, Світильник Істини. Джерела до історії Богословської Академії у Львові., т. 3., 1983., стр. 480—504