Канстанцін VII Парфірародны
Канстанці́н VII Парфіраро́дны (Парфіраге́нет, грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος) (17/18 мая 905, Канстанцінопаль — 9 лістапада 959, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з Македонскай дынастыі, намінальна валадарыў з 913, фактычна — з 945 года.
Канстанцін VII Парфірародны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Рэгент | патрыярх Мікалай I Містык | ||||||
Папярэднік | Аляксандр | ||||||
Пераемнік | Раман I Лакапін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман I Лакапін | ||||||
Пераемнік | Раман II Малодшы | ||||||
Нараджэнне |
18 мая 905[1] |
||||||
Смерць |
9 лістапада 959 (54 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Македонская дынастыя | ||||||
Бацька | Леў VI Мудры | ||||||
Маці | Зоя Карбанапсіна[d] | ||||||
Жонка | Алена Лакапіна[d][2] | ||||||
Дзеці | Раман II[d], Феадора[d], Агата[d], Зоя[d], Ганна[d] і Феафана[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПершыя гады жыцця
правіцьКанстанцін быў сынам Льва VI Філосафа і Зоі Карбанапсіны, чацвёртай жонкі імператара. Чацвёрты шлюб не дазваляўся царквой і народжанае дзіця лічылася незаконнанароджаным, хоць і быў адзіным сынам Льва VI. Толькі ў студзені 906 Канстанцін быў хрышчоны, а ў красавіку 906, супраць волі патрыярха Мікалая Містыка, Леў і Зоя былі павянчаны. Мянушка Парфірародны паходзіць ад Барвовай (Парфірнай) залы імператарскага палаца, дзе нараджалі імператрыцы, і заклікана падкрэсліць, што ён нарадзіўся ў кіруючага манарха.
Валадаранне
правіць15 мая 908 года Леў VI зрабіў Канстанціна сваім суправіцелем, каб забяспечыць яму трон, аднак у 912 імператар памёр і ўладу прыняў яго брат Аляксандр. Аднак і ён памёр праз год, пакінуўшы 8-гадовага Канстанціна пад апекай рэгентаў. Пасля няўдалага мецяжу Канстанціна Дукі ў 913 годзе на чале савета рэгентаў стаў патрыярх Канстанцінопальскі Мікалай Містык.
У 920 годзе ўладу ўзурпаваў друнгарый візантыйскага флоту Раман I Лакапін, абвешчаны суправіцелем. Яшчэ ў 919 ён ажаніў 14-гадовага Парфірароднага са сваёй дачкой Аленай. Канстанцін апынуўся адхілены ад рэальнай улады і прысвяціў сябе самаадукацыі і навукам. У 944 годзе Рамана I зрынулі яго сыны, спадзяючыся кіраваць самастойна, аднак гэта выклікала народныя хваляванні, якія сціхлі толькі калі імператарам абвясцілі Канстанціна. Праз 40 дзён іх спаслалі ў манастыр.
Памёр Канстанцін у 959 годзе. Паводле некаторых звестак, ён быў атручаны сваім сынам Раманам II Малодшым.
Палітычная дзейнасць
правіцьУ сваёй палітыцы Канстанцін VII выражаў інтарэсы сталічнага чынавенства, выступаючы супраць цэнтрабежных тэндэнцый правінцыйнай знаці. Актывізаваў ваенныя дзеянні супраць арабаў. Пачатак апынуўся няўдалым, і пасланае на адваяванне Крыта войска была разбіта (949).
Візантыйскія арміі перайшлі Еўфрат (952), але былі адкінуты. Заваяванні на Усходзе былі адноўлены дзякуючы Нікіфару Фоку і Іаану Цымісхію. Вышэйшым дасягненнем рамейскай зброі стала ўзяцце Самасаты (958).
Канстанцін VII прызначыў на пасаду «паракімомена» (1-га міністра) еўнуха Васіля Лекапена (сына зрынутага імператара Рамана I), які набыў велізарны ўплыў і захоўваў яго пры наступных імператарах.
Літаратурная дзейнасць
правіцьКанстанцін VII таксама вядомы як адзін з найадукаванейшых людзей эпохі, заступнік і выдавец кампілятыўных зборнікаў, аўтар сачыненняў «Пра фемы», «Пра цырымоніі», «Пра кіраванне імперыяй», якія з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі для вывучэння гісторыі Візантыі, Кіеўскай Русі і іншых краін.
Ён, у прыватнасці, апісвае («Пра цырымоніі»), візіт княгіні Вольгі ў Канстанцінопаль (957) і яе хрышчэнне. Дзявятая глава «Пра кіраванне імперыяй» (каля 950) утрымлівае кароткае апісанне эканамічнага і палітычнага ладу Русі.
Сям’я
правіцьСын:
Зноскі
- ↑ https://www.persee.fr/doc/rebyz_1146-9447_1937_num_36_185_2891
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Константин Багрянородный. Об управлении империей / Под. ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева. Греческий текст, перевод, комментарии. — Изд. 2-е, исправл. — М., Наука, 1991. — 496 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР).
- Константин Багрянородный. Об областях Римской империи — М., ЧИОИДР, 1853.
- Зернин А. П. Жизнь и литературные труды Константина Багрянородного.
Спасылкі
правіцьСачыненні Канстанціна VII:
- Константин Багрянородный . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Константин Багрянородный. Об управлении империей. М. Наука. 1991 . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Константин Багрянородный. О церемониях (книга II, гл. 15; второй прием Ольги русской) // Известия государственной академии метериальной культуры. №91. М. ОГИЗ 1934. . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Об областях римской империи, сочинение Константина Багрянородного. // Чтения в императорском обществе истории и древностей Российских. № 3. М. 1858 Предисловие . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 19 красавіка 2015. Книга I . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 19 красавіка 2015. Книга II . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Пра кіраванне імперыяй Архівавана 22 чэрвеня 2012.