Капліца Святога Мікалая (Душкава)
Душкава
(Пасля перасылкі з Капліца Святога Мікалая, Душкава)
Капліца Святога Мікалая — праваслаўная капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана каля старых могілак. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва[1].
Славутасць | |
Капліца Святога Мікалая | |
---|---|
53°56′08″ пн. ш. 27°00′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства і класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура правіць
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашана прамавугольным зрубам з 3-граннай алтарнай часткай на бутавым падмурку. Фасад завершаны трохвугольным франтонам двухсхільнага даху, абапёртым на 4 слупы; з правага боку над ганкам навешаны звон. Над алтарнай часткай узвышаецца цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны 2 прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі[1].
Зноскі
- ↑ а б Капліца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 626. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Літаратура правіць
- Капліца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 626. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Святога Мікалая (Душкава)
- Капліца Святога Мікалая (Душкава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)