Капусціна (Ільянскі сельсавет)

Капу́сціна[1] (трансліт.: Kapuscina, руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Капусціна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222431
Аўтамабільны код
5
Капусціна на карце Беларусі ±
Капусціна (Ільянскі сельсавет) (Беларусь)
Капусціна (Ільянскі сельсавет)
Капусціна (Ільянскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Капусціна (Ільянскі сельсавет)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 72 км ад Мінска.

Гісторыя

правіць

У 1842 г. вёска ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Скабярэц, уласнасць П. Сутовіча. У 1873 г. ў Залеснай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці таго ж павета, уласнасць Ліпскага, 34 рэвізскія душы. У 1894 г. адкрыта школа граматы; у 1908 г. 101 дзесяціна надзелаў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Ільянскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.

26.6.1949 г. створаны калгас «Чырвоная зорка», пасля вёска ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Працавала бібліятэка.

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 110 жыхароў, 13 двароў.
  • 1908 год — 158 жыхароў, 22 двары.
  • 1923 год — 123 жыхары, 21 двор.
  • 1938 год — 141 жыхар, 23 двары.
  • 1960 год — 117 жыхароў.
  • 1988 год — 69 жыхароў, 30 двароў.
  • 2008 год — 21 жыхар, 10 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць