Караліна Эстберг

Караліна Эстберг (шведск.: Beata Carolina Östberg, 17 мая 1853 — 27 лютага 1924) — шведская оперная спявачка (сапрана).

Караліна Эстберг
Род дзейнасці оперная спявачка
Дата нараджэння 17 мая 1853(1853-05-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1924(1924-02-27)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Litteris et Artibus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Караліна Эстберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1853 годзе. Яна была дачкой Юхана Людвіга Эстберга і Беаты Ульрыкі Вальберг. Яе музычны талент праявіўся з дзяцінства. У 16 гадоў яна паступіла ў Dramatens elevskola і з 1869 па 1873 гады вучылася спевам у Сігнэ Хэбэ. Голас Караліны характарызаваўся як чыстае сапрана з чыстым тэмбрам.

Упершыню яна выступіла ў ролі Ганны ў оперы «Вольны стралок» 15 снежня 1873, годам пазней — у мужчынскай ролі Карла Кідкі ў оперы Даніэля Абера «Д’ябальская доля» (фр.: La Part du Diable). Яе выступленні мелі поспех, і яна падпісала кантракт да 1877 году. На працягу гэтых трох гадоў яна гуляла некалькі характэрных роляў па операх Моцарта, напрыклад, Сюзаны ў «Жаніцьбе Фігара» і Папагена ў «Чароўнай флейце». Яна атрымала прызнанне як гледачоў, так і крытыкаў.

Пасля заканчэння кантракта Караліна вырашыла працягнуць навучанне ў Санкт-Пецярбургу. Аднак у 1878 годзе яна выйшла замуж за Морыца Хорвіца і на час пакінула оперную сцэну, што ў музычным свеце, было ўспрынята як вялікая страта. Аднак даходы яе мужа апынуліся даволі беднымі, і Караліна вырашыла вярнуцца на вялікую сцэну. Яе нечаканае вяртанне ў галоўнай ролі ў оперы Зупэ «Бакача» у Nya teatern мела вялікі поспех, і яна атрымлівала да 100 крон за вечар — у тыя часы гэта было даволі вялікай сумай. Яе праца ў Nya teatern доўжылася да 1885 года, яна гуляла галоўныя ролі ў операх «Маленькі герцаг» (фр.: Le Petit Duc) Шарля Лекока, «Мадам Фавар» (фр.: Madame Favart) Жака Афенбаха, «Лялькі інфанты» (фр.: Les Poupées de l’Infante) Анры Бокажа. У гэтыя гады яна ездзіла з гастролямі па многіх іншых тэатрах, напрыклад, у Даніі (1880), Германіі і Нідэрландах (1882—1883), Нарвегіі (1885).

У 1886 годзе яна зноў падпісала кантракт з Каралеўскім тэатрам. Тут яна выступала да 1906 года з перапынкам у 1892—1894 гадах для гастроляў па Амерыцы. Пакінуўшы сцэну ў 1906 годзе, выкладала спевы ў Стакгольме.

У 1891 годзе Караліна Эстберг была ўзнагароджана Медалём літаратуры і мастацтваў, у 1897 годзе яе абралі членам у Шведскую каралеўскую музычную акадэмію, а ў 1900 годзе з рук караля Оскара II атрымала медаль літаратуры і мастацтваў, упрыгожаную дыяментамі. Караліна Эстберг ўваходзіла ў лік членаў жаночай акадэміі разам з Сельмай Лагерлёф, Агдай Мантэліус і Каралінай Відэрстром.

Караліна Эстберг памерла ў 1924 годзе і была пахавана на Паўночных могілках у Сольне. Яе голас захаваўся на дзевяці граммофонных запісах 1905 года.

Зноскі правіць

  1. а б в Östberg, BEATA KAROLINASvenskagravar.se. Праверана 6 красавіка 2017.
  2. а б в г Östberg, Beata Carolina // Sveriges dödbok 1860–2017 — 7 — Sveriges Släktforskarförbund, 2018. Праверана 27 жніўня 2021.
  3. а б Beata Carolina Östberg 1853-05-17 — 1924-02-27 Operasångare Праверана 25 жніўня 2020.
  4. Sten nr 521 – Carolina ÖstbergNorra begravningsplatsen.se. Праверана 6 мая 2017.

Спасылкі правіць