Карастышыў

горад у Жытомірскай вобласці Украіны
(Пасля перасылкі з Карастышаў)

Карастышаў[1], ці Карастышыў[2] (укр.: Коростишів) — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны[3], адміністрацыйны цэнтр Карастышыўскай гарадской грамады.

Горад
Карастышаў
укр.: Коростишів
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Костел Олізарів.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Гарадская грамада
Каардынаты
Плошча
83,16 км²
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
25 735 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
4130
Паштовы індэкс
12500-12505
Аўтамабільны код
AM / 06
КААТУУ
1822510100
Афіцыйны сайт
Карастышаў на карце Украіны ±
Карастышыў (Украіна)
Карастышыў
Карастышыў (Жытомірская вобласць)
Карастышыў

Горад размешчаны на рацэ Цецераў, за 28 км ад Жытоміра.

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра горад адносіцца да 1499 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падарыў паселішча баярыну Кміту Аляксандравічу. З 1565 года Карастышаў пераходзіць ва ўласнасць сям'і Алізараў і становіцца цэнтрам іх зямельных уладанняў. У пачатку XVII стагоддзя ў горадзе будуюцца замак і касцёл. У 1634 годзе пракладзены драўляны мост цераз Цецераў.

У 1779 годзе Карастышаў атрымаў Магдэбургскае права і дазвол на правядзенне 7 кірмашоў на год. У 1793 годзе Карастышаўскія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

З 1866 года Карастышаў — валасны цэнтр Радамыслеўскага павета Кіеўскай губерні.

У другой палове XIX стагоддзя тут пачалі працаваць папяровая і запалкавая фабрыкі, вінакураны завод, бровар і гута. Пабудаваны каменны мост цераз Цецераў.

У 1873 годзе з Кіева ў Карастышаў пераведзена адна з першых ва Украіне настаўніцкіх семінарый.

1883 год — заснавана метэаралагічная станцыя[4].

 
Вакзал чыгуначнай станцыі Карастышаў

ЭканомікаПравіць

Карастышаў — адзін з самых вядомых на тэрыторыі Украіны і за яе межамі цэнтраў граніта-здабыўной і апрацоўчай прамысловасці. Раней у горадзе і яго ваколіцах здабывалі граніт, асноўны колер якога абумоўлены колерам палявога шпату — шэрага. Тут сустракаюцца лабрадарыт, габра, шэры граніт. Цяпер карыстаюцца галоўным чынам прывазной сыравінай з Жытомірскага, Малынскага, Карасценскага і іншых раёнаў Жытомірскай вобласці, а таксама Кіраваградскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай абласцей. У горадзе працуе некалькі соцень прыватных прадпрыемстваў па апрацоўцы граніту, вырабы якіх вядомыя па ўсёй Украіне.

Культура і адукацыяПравіць

У наш час у Карастышаве працуюць 6 школ, сярод якіх адна школа-інтэрнат, Карастышаўскі педагагічны каледж імя І. Я. Франко, Карастышаўскі аграрны ліцэй.

Вядомыя асобыПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Жытомірская вобласць // Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. С. 474.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 23. Корзинка — Кукунор. 1953. 636 стр., илл.; 55 л. илл. и карт.
  4. Гістарычны нарыс

СпасылкіПравіць