Кара-Багаз-Гол
Кара́-Бага́з-Гол (туркм.: Garabogazköl — літаральна «возера Чорная Пашча») — заліў-лагуна Каспійскага мора на захадзе Туркменістана, злучаецца з неглыбокім пралівам шырынёй да 200 м. З-за высокай выпаральнасці плошча воднага люстэрка моцна змяняецца па сезонах.
Кара-Багаз-Гол | |
---|---|
туркм.: Garabogazköl Aylagy | |
41°21′07″ пн. ш. 53°35′43″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Каспійскае мора |
Краіна | |
Тып | лагуна |
Плошча | каля 12 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 3,5 м |
Салёнасць | 280—305 ‰ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэгуляванне
правіцьНевялікая глыбіня злучальнай пратокі не дазваляе больш салёнай вадзе ў Кара-Багаз-Голе вяртацца ў Каспійскае мора — прыцёкавая вада цалкам выпараецца ў заліве без абмену з асноўным вадаёмам. Такім чынам лагуна аказвае вялікі ўплыў на водны і саляны балансы Каспійскага мора: кожны кубічны кіламетр марской вады прыносіць у заліў 13—15 млн тон розных соляў. Штогод у заліў паступае 8—10 кубічных кіламетраў вады, пры высокіх узроўнях вады ў Каспіі — да 25 кубічных кіламетраў.
У 1980 годзе пабудавана дамба, якая аддзяляе Кара-Багаз-Гол ад Каспійскага мора, у 1984 годзе пабудавана вадапрапускное збудаванне, пасля чаго ўзровень Кара-Багаз-Гола апусціўся на некалькі метраў. У 1992 годзе праліў адноўлены, па ім вада сыходзіць з Каспійскага мора ў Кара-Багаз-Гол і там выпараецца. Дамба нанесла ўрон прамысловай здабычы мірабіліта.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 38. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кара-Богаз-Гол (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.)