Карл-Готфрыд Нордман
Карл-Го́тфрыд Но́рдман (ням.: Karl-Gottfried Nordmann; 22 лістапада 1915, Гісен, Вялікае герцагства Гесэн, Германская імперыя — 22 ліпеня 1982, Грынвіч, Канектыкут, ЗША) — ваенны лётчык Люфтвафэ падчас Другой сусветнай вайны і пазней — прэзідэнт падраздзялення кампаніі «Mercedes-Benz» у Паўночнай Амерыцы. Як лётчыку-асу яму прыпісваюць 78 збітых самалётаў праціўніка ў больш за 800 баявых вылетах. Нордман атрымаў большасць сваіх перамог на Усходнім фронце, а таксама адну падчас уварвання ў Польшчу і восем — у Французскай кампаніі і ў бітве за Вялікабрытанію.
Карл-Готфрыд Нордман | |
---|---|
ням.: Karl-Gottfried Nordmann | |
![]() Карл-Готфрыд Нордман пад Смаленскам, красавік 1943 года. | |
Псеўданім | «Карлфрыд» |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1982 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1936—1945 |
Званне |
![]() |
Часць |
51-я знішчальная эскадра 1-я знішчальная дывізія |
Камандаваў |
![]() |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна · Усходні фронт · · Польская кампанія · · Аперацыя «Барбароса» · Заходні фронт · · Французская кампанія · · Бітва за Брытанію |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | бізнесмен |
![]() |
Нордман пайшоў добраахвотнікам на ваенную службу ў Люфтвафэ ў 1936 годзе. Пасля лётнай падрыхтоўкі, у кастрычніку 1938 года, ён быў адпраўлены ў 132-ю знішчальную эскадру, і пасля некаторых перастановак яго падраздзяленне было падпарадкавана 51-й знішчальнай эскадры. Удзельнічаў у паветраных баях над Польшчай, Францыяй і Вялікабрытаніяй і, як сцвярджаецца, атрымаў дзевяць перамог. Пасля нападу Трэцяга рэйха на Савецкі Саюз падчас аперацыі «Барбароса» ён быў прызначаны камандзірам 4-й групы 51-й знішчальнай эскадры. Пасля 31-й паветранай перамогі, 1 жніўня 1941 года, Нордман быў узнагароджаны Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа, а 16 верасня, пасля 59 перамог, — Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа з дубовым лісцем.
10 красавіка 1942 года Нордман быў прызначаны камандзірам 51-й знішчальнай эскадры, у якой ён ўжо служыў два гады. Траўмы, атрыманыя ў выніку сутыкнення ў паветры 17 студзеня 1943 года, не дазволілі яму працягнуць палёты, у выніку чаго ён здаў камандаванне дывізіяй 1 красавіка 1944 года і быў пераведзены ў знішчальнае камандаванне Усходняй Прусіі, дзе служыў на кіруючых пасадах. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Нордман паступіў на працу ў аддзел продажаў кампаніі «Mercedes-Benz». Ён працаваў прэзідэнтам «Mercedes-Benz» у Паўночнай Амерыцы з 1971 года да сваёй смерці ў 1982 годзе.
Бібліяграфія
правіць- Aders, Gebhard; Held, Werner (1993). Jagdgeschwader 51 'Mölders' Eine Chronik – Berichte – Erlebnisse – Dokumente [Fighter Wing 51 'Mölders' A Chronicle – Reports – Experiences – Documents](ням.). Stuttgart, Germany: Motorbuch Verlag. ISBN 978-3-613-01045-1.
- Fellgiebel, Walther-Peer (2000). Die Träger des Ritterkreuzes des Eisernen Kreuzes 1939–1945 – Die Inhaber der höchsten Auszeichnung des Zweiten Weltkrieges aller Wehrmachtsteile [The Bearers of the Knight's Cross of the Iron Cross 1939–1945 — The Owners of the Highest Award of the Second World War of all Wehrmacht Branches](ням.). Friedberg, Germany: Podzun-Pallas. ISBN 978-3-7909-0284-6.
- Grässlin, Jürgen (2000). Jürgen Schrempp and the Making of an Auto Dynasty. New York: McGraw Hill. ISBN 978-0-07-135132-4.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл-Готфрыд Нордман
- Карл-Готфрыд Нордман . das-ritterkreuz.de. Праверана 29 кастрычніка 2014.
- Карл-Готфрыд Нордман (ням.). Lexikon der Wehrmacht. Праверана 29 кастрычніка 2014.
- Карл-Готфрыд Нордман . TracesOfWar.com. Праверана 29 кастрычніка 2014.
- Карл-Готфрыд Нордман. Няпоўны спіс перамог . allaces.ru. Праверана 29 кастрычніка 2014.