Карл Адольф Вернер

Карл Вернер (дацк. Karl Verner; 7 сакавіка 1846, Орхус — 5 лістапада 1896, Капенгаген) — дацкі мовазнавец, вядомы дзякуючы сфармуляванаму ім закону, які тлумачыць азванчанне шчылінных h, þ, f пасля германскага перамяшчэння зычных. Сёння гэты закон носіць яго імя. Карл Вернер належаў да плыні младаграматыкаў, што адбіваецца ў яго метадах, у прыватнасці — пры даследаванні выключэнняў з закона Грыма, гэта наштурхнула яго да фармулёўкі свайго закона. Атрымаўшы адукацыю ў Капенгагене, Вернер накіраваўся ў Гале, дзе працаваў бібліятэкарам у гарадскім універсітэце. У гэты час вядзе актыўную навуковую дзейнасць, сустракаецца з мовазнаўцамі Аўгустам Лескіным і Карлам Бругманам. У 1882 годзе Карл Вернер вярнуўся ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе працаваў прафесарам славістыкі да канца свайго жыцця.

Карл Вернер
Karl Verner
Дата нараджэння 7 сакавіка 1846(1846-03-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1896(1896-11-05)[1][2][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец
Навуковая сфера германістыка, славістыка
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Навуковае званне дацэнт
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Karl Verner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Karl Adolf Verner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць