Карл Стольберг
Карл Эміль Стольберг (фінск.: Karl Emil Ståhlberg; 30 лістапада 1862, Кухманіемі, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 27 чэрвеня 1919, Хельсінкі) — фінскі фатограф, прадпрымальнік, інжынер, рэжысёр, прадзюсар. Бацька фінскага кіно.
Карл Стольберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1862[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1919 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Armas Ståhlberg[d] |
Прафесія | фатограф, кінапрадзюсар, інжынер, surveyor, кінарэжысёр |
IMDb | ID 0836650 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСтрыечны брат Каарла Юха Стольберга, першага прэзідэнта Фінляндыі. Вучыўся ў Оўлу. Атрымаў адукацыю інжынера-геадэзіста ў Гельсінфорсе. Тры гады працаваў інжынерам на будаўніцтве чыгункі Оўлу.
Зацікавіўся фатаграфіяй падчас знаходжання ў Парыжы. Вярнуўшыся на радзіму, у 1889 годзе заснаваў уласную фотастудыю «Атэлье Стольберга» ў Гельсінфорсе. З часам адкрыў філіялы ў Ваасе, Выбарзе, Тамперэ і Іматры. Фотаатэлье было пераўтворана ў акцыянернае таварыства і ў 1899 годзе стала называцца Atelier Apollo. На мяжы стагоддзяў цікавасць Стольберга пераключылася з фатаграфіі на кіно.
У 1904 годзе ён адкрыў першы ў Фінляндыі кінатэатр пад назвай Världen Runt — Maailman Ympäri. Стольберг таксама ў 1907 годзе зняў першы фінскі мастацкі фільм «Таемныя самагоншчыкі» («Salaviinanpolttajat»). Быў першым у краіне кінапрадзюсарам, які першапачаткова спецыялізаваўся на стварэнні кароткаметражных дакументальных фільмаў.
Зрабіў значны ўплыў на развіццё фінскай фатаграфіі.