Карміэль (іўр.: כַּרְמִיאֵל) — горад у Ізраілі. Размешчаны ў Заходняй Галілеі, за 35 км ад Цверыі, 22 км ад Ака, 45 км ад Хайфы. Насельніцтва на 2016 год — 44 858 чалавек. Горад заснаваны ў 1964 годзе. Камерцыйны, культурны і індустрыяльны цэнтр рэгіёна. Размешчаны за 20 км ад узбярэжжа Міжземнага мора. Вышыня над узроўнем мора — ад 250 да 400 м. Рэльеф горада — гарысты. Горад размешчаны за 26 км ад Тыверыядскага возера. Клімат у горадзе горны, з адносна нізкай вільготнасцю: 55 % з красавіка па кастрычнік і 65-70 % з лістапада па сакавік.
Карміэль
![Герб](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Karmiel_COA.svg/90px-Karmiel_COA.svg.png) |
![Сцяг](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Flag_of_Karmiel.svg/160px-Flag_of_Karmiel.svg.png) |
Герб |
Сцяг |
Карміэль на карце Ізраіля
|
|