Берат (алб.: Berati) — горад на поўдні Албаніі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Берат і акругі Берат. Насельніцтва — 60 тыс. жыхароў (2011). Размешчаны на рацэ Асумі ля падножжа горнага хрыбта Томары, за 70 км на поўдзень ад Тыраны.

Горад
Берат
алб.: Berati
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Антыпатрэя,
Пульхерыяпаліс,
Беліград
Плошча
6,3 км²
Вышыня цэнтра
58 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
60 031 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
албанцы
Канфесійны склад
мусульмане, праваслаўныя
Часавы пояс
Тэлефонны код
32
Паштовыя індэксы
5001–5006
Аўтамабільны код
BR
Афіцыйны сайт
Берат на карце Албаніі
Берат (Албанія)
Берат
Берат (Албанія)
Берат

У 2008 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як узор добра захаванай гарадской забудовы часоў Асманскай імперыі.

Гісторыя правіць

Гарадское паселішча на тэрыторыі сучаснага Берата існуе з IV стагоддзя да н.э. З пачатку III стагоддзя да н.э. вядомы як Антыпатрэя (грэч. Αντιπατρια). Назва была дадзена македонскім царом Касандрам у гонар свайго бацькі Антыпатра. Ва II стагоддзі да н.э. горад быў заваяваны рымлянамі.

У візантыйскі перыяд горад вядомы як Пульхерыяпаліс (грэч. Πουλχεριοπολις).

У IX стагоддзі балгарскі цар Сімяон I захапіў горад і прысвоіў яму імя Беліград (літар. Белы град[1]), ад якой паходзіць і сучасная назва горада. Горад знаходзіўся ў складзе Балгарскага царства да XI стагоддзя, пазней уваходзіў у Эпірскі дэспатат. У XIII стагоддзі горад ізноў у складзе Візантыйскай імперыі. У 1345 годзе горад увайшоў у склад Сербскага каралеўства пры Стэфане Душане.

У XV стагоддзі Берат быў сталіцай княствы Музакі, у 14321444 гг. — сталіцай княствы Арыяніці.

Горад быў заваяваны асманамі ў 1431 г. У 1450 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі і знаходзіўся ў яе складзе да 1912 года.

Рэлігія правіць

Пра час заснавання Беліградскай мітраполіі дакладных сведчанняў не захавалася. Згадваюцца 20 імёнаў архірэяў Беліградскай мітраполіі ў юрысдыкцыі Охрыдскай архіепархіі, з якіх найбольш вядомымі з'яўляюцца Ігнацій (1691—1693; пасля архібіскуп Охрыдскі) і Іаасаф I (1752—1760 і 1765—1801). Пры Іаасафе Беліградская мітраполія з прычыны скасавання Охрыдскай архіепархіі перайшла ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата. Берат быў месцам мучаніцкай смерці ў 1779 годзе грэчаскага прапаведніка-асветніка Казьмы Эталійскага (грэч. Κωσμας о Αιτωλος).

Памятныя мясціны правіць

  • Музей этнаграфіі
  • Музей іканапісу Ануфрыя
  • Галерэя «Эдвард Лір»
  • Крэпасць Берат (XIII стагоддзе)
  • Царква Святой Марыі Улахернскай (XIII стагоддзе, фрэскі — 1578 год, Мікалай з Неакастра)
  • Царква Святога Міхаіла (XVI стагоддзе)
  • Царква Святой Тройцы (XIV стагоддзе)
  • Царква евангелістаў (XVI стагоддзе)
  • Сабор Святой Маці Божай (1787, разьбяны драўляны іканастас XIX стагоддзя)
  • Малельня секты хельветаў (1782)
  • Свінцовая мячэць (1555 г.)
  • Каралеўская мячэць (1512 г.)
  • Мост Горыца (1780 г.)

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць