Стэфан Душан
Стэфан Ураш IV Душан Няманіч (сербск.: Стэфан Урош IV Душан Немањић) — сербскі кароль (1331—1346) з роду Няманічаў, з 1346 г. — «цар сербаў і грэкаў» (да смерці ў 1355 годзе).
Стэфан Душан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Стефан Урош IV Душан | |||||||
![]() Стэфан Душан. Фрэска. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Ураш III | ||||||
Пераемнік | Тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Стэфан Ураш V | ||||||
Нараджэнне |
26 ліпеня 1308 |
||||||
Смерць |
20 снежня 1355[2] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Манастыр Святых Архангелаў, перапахаваны ў 1927 годзе ў Цэрквы Святога Марка ў Бялградзе | ||||||
Род | Няманічы | ||||||
Бацька | Стэфан Ураш III[3] | ||||||
Маці | Тэадора Смілец Балгарская[d][3] | ||||||
Жонка | Алена Балгарская[d] | ||||||
Дзеці | Стэфан Ураш V[3] і Q12747963? | ||||||
Нацыянальнасць | Серб | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе, сербская царква | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Старэйшы сын караля Сербіі Стэфана Ураша III. У 1331 годзе падняў мяцеж супраць бацькі і зрынуў яго з пасады. У выніку шэрагу войн з Візантыяй і Венгрыяй Стэфану Душану атрымалася стварыць велізарную дзяржаву, у якую ўваходзілі Македонія, Эпір, Фесалія, частка Фракіі; адлюстраваннем гэтага стала ў 1346 годзе яго каранаванне ў якасці «Цара сербаў і грэкаў» пры адначасовай установе ў Сербскай праваслаўнай царкве патрыярства. У 1349 годзе выдаў так званы «Законнік Стэфана Душана» — зборнік законаў Сербіі.
Быў жанаты з Аленай, сястрой балгарскага цара Яна Аляксандра. Сын Стэфана Душана, Стэфан Ураш V, стаў апошнім царом Сербіі.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Stefan Uros Dusan Nemanjic IV // Find a Grave — 1996. Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан Душан