Карнелія Функе (ням.: Cornelia Funke; нар. 10 снежня 1958, Дорстэн) — нямецкая пісьменніца, аўтар больш чым 40 дзіцячых кніг і лаўрэат мноства ўзнагарод. Пераважна піша ў жанры фэнтэзі. Кнігі маюць вялікую папулярнасць у яе на радзіме, а таксама перакладзены на некалькі моў.

Карнелія Функе
ням.: Cornelia Funke
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 снежня 1958(1958-12-10)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, ілюстратарка
Гады творчасці з 1988
Жанр фэнтэзі
Прэміі
Узнагароды
corneliafunke.com (англ.)(ням.)(ісп.)
corneliafunke.nl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Перш чым стаць пісьменніцай, Карнелія Функе была сацыяльным работнікам і займалася праблемамі дзяцей-інвалідаў. Менавіта тады яна па-сапраўднаму ўсвядоміла каштоўнасць гісторый, якія дапамагалі яе падапечным абстрагавацца ад сумнай рэчаіснасці і перанесціся ўяўленнем у чароўныя сусветы. Яна таксама вывучала кніжную ілюстрацыю ў Каледжы Дызайну ў Гамбургу. І пачала сваю кар’еру ў дзіцячай кнізе менавіта як ілюстратар.

Многія з яе раманаў былі экранізаваны: «Лорд Злодзей», «Дзікія курачкі», «Рукі прэч ад Місісіпі», «Дзікія курачкі і каханне», «Чарнільнае сэрца» (Функе выступіла і прадзюсарам карціны), «Дзікія курачкі і жыццё», «Калі Санта ўпаў на Зямлю», «Пастка для прывіда», «Уладар цмокаў».

У 2005 годзе часопіс «Time» назваў Карнелію Функе «самай уплывовай немкай у свеце». Таксама, пісьменніцу называюць нямецкай Роўлінг. Яе раман «Лорд Злодзей» удастоены дзвюх прэстыжных амерыканскіх прэмій у галіне дзіцячай літаратуры ў катэгорыі «Найлепшая дзіцячая кніга года», а «The Guardian» змясцілі яго на першы радок свайго хіт-парада дзіцячай літаратуры. У сваю чаргу фантастычны раман Функе «Уладар цмокаў» (рэдакцыя 2004 года) заставаўся ў спісе бэстсэлераў «The New York Times» на працягу 78 тыдняў. Акрамя таго, за яго напісанне Функе была ўзнагароджана супольнасцю інтэрнацыянальных студэнтаў Японіі медалём з Сакурай.

У 2019 годзе Функе выступіла аўтарам навелізацыі фільма «Лабірынт фаўна» Гільерма дэль Тора.

Зноскі

  1. Cornelia Funke // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cornelia Funke // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://web.archive.org/web/20170323114533/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/cornelia-funke