Карнэль Пялікша
Карнэль Ігнатавіч Пялікша (1823, в. Сталовічы — 12 ліпеня (12 сакавіка?) 1872) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Карнэль Пялікша | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1823[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1872 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНавучаўся ў Слуцку, пасля ў дваранскім універсітэце ў Вільні. Меў маёнтак Апчак-Горкі каля Мінска, дзе захоўваў багатую бібліятэку. Заснаваў там школу і шпіталь.
Пад час паўстання з вясны да восені 1863 — грамадзянскі начальнік Менскага ваяводства. Са згоды Кастуся Каліноўскага пасля з’ехаў за мяжу. Царскімі ўладамі завочна прысуджаны да смерці. Маёнтак і ўласнасць канфіскаваная.
Жыў у Францыі, Італіі, Румыніі, Галіцыі.
У 1872 падараваў музею князёў Любамірскіх у Львове габелен Карэліцкай мануфактуры 18 стагоддзя «Бітва пад Славечна», якая цяпер захоўваецца ў гістарычным музеі Львова.
Лічыцца, што яго вобраз скарыстаў Крашэўскі ў сваёй аповесці «Дзівакі» 1853.
Зноскі
- ↑ Kornel Peliksza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny