Спіс каралёў Егіпта

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Кароль Егіпта)

Неўзабаве пасля таго, як 28 лютага 1922 года Егіпет перастаў быць пратэктаратам Вялікабрытаніі, султан Егіпта Ахмед Фуад I прыняў тытул караля Егіпта. Змена назвы была абумоўлена не толькі набыццём Егіптам новага статусу, але і жаданнем султана не адстаць ад манархаў Хіджаза, Сірыі і Ірака.

Кароль Егіпта (да 1951)
Кароль Егіпта і Судана (з 1951)
араб. ملك مصر‎‎
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Герб
Ахмед Фуад II
(апошні на пасадзе)

Краіна
Каралеўства Егіпет і Судан
Папярэдняя пасада Султан Егіпта
Пасада-пераемніца Прэзідэнт Егіпта
Першы на пасадзе Ахмед Фуад I
Апошні на пасадзе Ахмед Фуад II
Рэзідэнцыя Каір
Прызначаецца па спадчыне
Заснавана 15 сакавіка 1922
Скасавана 18 чэрвеня 1953

У кастрычніку 1951 года Егіпет у аднабаковым парадку разарваў Англа-егіпецкі дагавор аб сумесным кіраванні тэрыторыяй Судана, заключаны ў 1936 годзе, пасля чаго сын Ахмеда Фуада, кароль Фарук I, прыняў перайначаны тытул Караля Егіпта і Судана.

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Ахмед Фуад I
араб. أحمد فؤاد‎‎
26 сакавіка 1868 28 красавіка 1936 15 сакавіка 1922 28 красавіка 1936
Фарук I
араб. فاروق الأول‎‎
11 лютага 1920 18 сакавіка 1965 28 красавіка 1936 26 ліпеня 1952
Ахмед Фуад II
араб. الملك فؤاد الثاني‎‎
16 студзеня 1952 Жыве 26 ліпеня 1952 18 чэрвеня 1953

Тытулярны кароль Егіпта і Судана правіць

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
 
Ахмед Фуад II
араб. الملك فؤاد الثاني‎‎
16 студзеня 1952 Жыве 18 чэрвеня 1953 Наш час

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць