Кароль Міхал Друцкі-Сакалінскі
Кароль Міхал Друцкі-Сакалінскі (каля 1660 — 1713) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Кароль Міхал Друцкі-Сакалінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() герб «Друцк» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Антоні Храпавіцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Шчыт-Неміровіч[d] | ||||||
Нараджэнне | каля 1660 | ||||||
Смерць | 1713 | ||||||
Род | Друцкія-Сакалінскія | ||||||
Бацька | Міхал Леан Друцкі-Сакалінскі | ||||||
Жонка | Ева Шверынава[d] | ||||||
Дзеці | Барбара з Друцкіх-Сакалінскіх[d] |
Біяграфія правіць
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Міхала Караля.
Кашталян смаленскі з 1703 года. Апошні ленны ўладальнік Лугінавіч і Вяляціч, праз шлюб з Евай Шверынавай набыў Даўгінава ў Ашмянскім павеце, у 1692 годзе купіў у К. Сапегі суседняе Ілле.
Перажыў адзінага сына Міхала. Пасля яго смерці ленныя маёнткі адышлі да дзяржавы, вотчынныя былі падзелены паміж дочкамі Барбарай (жонка А. Скарульскага) і Кацярынай (жонка К. Валовіча).
Зноскі
Літаратура правіць
- Насевіч В. Друцкія-Саколінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 603. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.