Карона Святога Іштвана

(Пасля перасылкі з Карона Святога Стэфана)

Карона Святога Іштвана (венг.: Szent Korona) — традыцыйная карона венгерскіх каралёў, яна ж Карона Святога Стэфана[1], прызнаваная адным з галоўных сімвалаў венгерскай дзяржаўнасці. Гэта адзіная карона, якая і сёння лічыцца свяшчэннай, адсюль другая назва — «Святая карона Венгрыі».

Карона Святога Іштвана
Каранацыя Карла IV у 1916 годзе

Гісторыя кароны правіць

Існуе некалькі тэорый пра паходжанне кароны, і некаторыя характэрныя асаблівасці паўтараюцца з версіі ў версію. Паводле адной з іх, карона складзена з дзвюх частак: верхняй і ніжняй. Другая мае надпісы на грэчаскай мове, у той час як першая — надпісы на латыні.

Іншая тэорыя кажа, што карона належала каралю Іштвану, пазней кананізаванаму. Паводле гэтай версіі ў Венгрыю карона была вернута Папам Сільвестрам II у 1001 годзе. За час свайго існавання карона належала 55 венгерскім каралям. Тым не менш, было два кіраўніка, якіх не каранавалі гэтай каронай — Янаш II і Іосіф. У 1805-06 гг. карону хавалі ад Напалеона ў Мукачаўскім замку.

Апошнім каранаваным гэтай каронай стаў Карл IV, чыя каранацыя адбылася 30 снежня 1916 года. У 1946 годзе Венгрыя стала рэспублікай. Карона, вывезеная нацыстамі ў Аўстрыю, патрапіла ў рукі амерыканскіх войскаў. У 1951 годзе яна была змешчана ў сховішча залатых запасаў ЗША (Форт Нокс), але ў 1978 годзе пасля венгерска-амерыканскіх перамоў ізноў вярнулася ў Венгрыю.

З 1 студзеня 2000 года (па выпадку святкавання 1100-годдзя дзяржаўнасці Венгрыі) карона выстаўляецца ў цэнтральнай купальнай зале Парламенцкага палаца ў Будапешце. Першыя дваццаць хвілін кожнай гадзіны ў каранацыйных рэгалій у будынку парламента стаіць ганаровая варта ў гістарычнай уніформе.

Значэнне кароны правіць

Карона здаўна лічылася сімвалам венгерскай дзяржаўнасці. «Венгерская Святая карона займае літаральнае, а не толькі метафарычнае месца ў дэбатах аб суверэннасці дзяржавы і ўладзе караля»[2].

У прэамбуле Канстытуцыі Венгрыі, прынятай 25 красавіка 2011 года, абвешчана:

  Мы паважаем дасягненні гістарычнай канстытуцыі і Святую Карону, у якіх увасабляецца перманентнасць канстытуцыйнай дзяржаўнасці Венгрыі і адзінства нацыі[3].  

Паводле меркавання К. Шэпелі, «з 1989 года канстытуцыйны статус Святой кароны станавіўся прадметам актыўных дэбатаў некалькі разоў. Кожны раз Карона пашырала поле сваёй сімвалічнай прысутнасці — яна стала часткай нацыянальнага герба, а затым была перамешчана ў будынак парламента, — аднак кожны раз спробы яе легалізаваць атрымлівалі адпор. І толькі з уступленнем у сілу 1 студзеня 2012 года новай канстытуцыі краіны Карона нарэшце стала афіцыйнай часткай канстытуцыйнага ладу Венгрыі»[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. КАРОНА СВЯТОГА СТЭФАНА І ВЕНГЕРСКІЯ КАРАНАЦЫЙНЫЯ РЭГАЛІІ. relicviyas.ru (2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  2. а б Шеппели, Ким Лейн.. Конституционный трепет. «НЛО». 2013. №120//Журнальный зал. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  3. Асноўны Закон Венгрыі (25 красавіка 2011 года). Таварыства "За сяброўскія сувязі з Венгрыяй". Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.