Пала́нак (укр.: Замок «Паланок»; венг.: Munkács vára; русін.: Паланський варош) ці Мукачаўскі замак – выбітны гісторыка-архітэктурны і фартыфікацыйны помнік Закарпацця XIV- XVIII стст., размешчаны на заходняй ускраіне Мукачева, на высокім вулканічным конусе 68-мятровай гары. Замак доўгі час з’яўляўся сямейным гняздом трансільванскіх князёў Ракацы. За ўсю гісторыю свайго існавання замак ні разу не быў заваяваны ў адкрытай і сумленнай барацьбе.

Замак
Замак Паланак
Замок Паланок
Замак і прылеглыя прадмесці горада
Замак і прылеглыя прадмесці горада
48°25′53″ пн. ш. 22°41′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Мукачэва, Закарпацкая вобласць
Заснавальнік Фёдар Карыятавіч
Першае згадванне ХІ ст.
Стан большая частка адрэстаўраваная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першапачаткова на вяршыні гары быў пабудаваны драўляны замак, які ў 1089 беспаспяхова спрабаваў захапіць палавецкі хан Куцешка, а ў 1241 шасцідзесятітысячная арда татара-манголаў хана Батыя двойчы абложвала Паланак і абодва разу не скарыла яго.

У 1396-1414 гг. падольскі князь Фёдар Каратовіч на месцы старога драўлянага пабудаваў новы каменны замак, які ў мадыфікаваным выглядзе захаваўся да нашых дзён. Адноўлены замак мог вытрымаць агонь любой тагачаснай артылерыі і быў забяспечаны ўсім неабходным для жыцця і абароны: тоўстымі сценамі да 5 метраў; шасцітысячным, увесь час дзейным гарнізонам, 164 гарматамі буйнага калібра і вялікай колькасцю іншага ўзбраення; 60 бочкамі артылерыйскага пораху, разнакаліберными гарматнымі ядрамі, іншым боезапасам, велізарнай колькасцю разнастайнага запасу харчавання, 86-мятровай студняй, якая забяспечвала замак сваёй уласнай вадой. Пры збудаванні каменнага замку былі выкарыстаны найноўшыя на той час дасягненні фартыфікацыйнай навукі - бастыёны, пад'ёмныя масты, эскарпы, контрэскарпы, байніцы, брустверы, апарэлі, бар-бэты.

Наступныя ўладальнікі на працягу XV - XVII стст. разбудоўваюць замак, удасканальваюць умацаванні, пашыраюць фартыфікацыйныя магчымасці. У той час замак меў 14 веж, а ў верхняй частцы знаходзіўся вялікі палац.

У 16331711 гг. Мукачевским замкам валодаюць трансільванскія князі дынастыі Ракацы, якія так удасканалілі фартыфікацыю замка, што ён не меў роўных сабе ў Цэнтральнай Еўропе. З 1685 па 1688 доўжылася адна з найцяжкіх аблог замка, абаронай якого кіравала ўдава Феранца I Ракацы - княгіня Ілона Зрыні.

У 1703-1711 гг. замак становіцца апорай антыгабсбургскай нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў краю пад кіраўніцтвам Феранца II Ракацы. Князі дынастыі Ракацы на працягу доўгіх гадоў з пакалення ў пакаленне натхнялі сербаў, русінаў, балгараў, вугорцаў, славакаў, палякаў на барацьбу за незалежнасць пад княжым сцягам волі.

У 1782 замак стаў палітычнай турмой Аўстрыі. За амаль 120 гадоў тут пабывала больш 20 тысяч вязняў. 12 ліпеня 1847 замак-турму наведаў выбітны венгерскі паэт Шандар Петэфі. Турэмныя парадкі некалькі разоў адмяняліся, але канчаткова былі адменены ў 1904. У перыяд Чэхаславацкай рэспублікі (1919 - 1939) у замку былі раскватараваны ваенныя часткі.

Пасля ўваходжання Закарпацця ў склад Савецкай Украіны ў замку знаходзілася прафтэхвучылішча. Цяпер у замку знаходзіцца дзяржаўны абласны гістарычны музей.

Спасылкі правіць