Касцянёўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Касцянё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Касцяні.
Касцянёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Слонімскі раён |
Уключаў | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Касцяні |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 чэрвеня 1960 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 17 чэрвеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Петралевіцкага (3 населеныя пункты: Вераб’евічы, Разанаўшчына і Чамяры) і Азгінавіцкага (5 населеных пунктаў: Асабнякі, Грынкі, Касцяні, Сакалова і Шулякі) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.