Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Стараельня)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні каталіцкі храм у в. Стараельня Дзятлаўскага раёна.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
![]() Касцёл у Стараельні, пач. ХХ ст. | |
53°26′27″ пн. ш. 25°43′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1729 |
Дата скасавання | 1939 |
Матэрыял | драўніна і бутавы камень |
![]() |
Гісторыя
правіцьПарафія створана ў 1450 годзе[1]. Першы касцёл пабудаваны ў 1650 г. канцлерам вялікім літоўскім Львом Сапегам[2]. Наступны касцёл пабудаваны ў 1728—1729 гадах[1]. У 1864 г. парафія скасавана, касцёл перададзены праваслаўным[2].
Паводле адных звестак існаваў да 1939 года[2], паводле іншых — зачынены ў 1947 годзе, зруйнаваны, вернуты ў 1988 г., праз год адбудаваны і асвечаны ў 1993 годзе[1].
Часткова захавалася мураваная званіца[3].
Архітэктура
правіцьХрам быў пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства: шырокі і працяглы прамавугольны зруб пад двухсхільным гонтавым дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасада была вырашана выкладзеным з бутавага каменю рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам, над якім стаяла барочная сігнатурка з крыжам[2].
- 1934 — Вацлаў Янавіч Пянткоўскі.
Зноскі
- ↑ а б в Стараельня — парафія Найсвяцейшай Тройцы
- ↑ а б в г Касцёл Найсвяцейшай Тройцы // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 459. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Званіца (руіны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 599. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура
правіць- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 459. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Стараельня)