Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Зарачанка)

Зарачанка

Касцёл Маці Божай Ружанцовай — рымска-каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Зарачанка Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1937 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры постнеаготыкі. Дзейнічае.

Славутасць
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°44′19″ пн. ш. 23°44′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Парафія Баля Касцёльная была ўтворана ў 1927 годзе, адразу пачалося будаўніцтва касцёла на ахвяраванні парафіян. У 1937 годзе касцёл быў асвечаны пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У Варшаве быў заказаны галоўны алтар, аднак выбух Другой сусветнай вайны не даў магчымасці рэалізаваць заказ.

У 1962 годзе касцёл быў закрыты дзяржаўнымі ўладамі. У 1989 храм вернуты парафіянам, пачаўся рамонт. 3 верасня 1989 года адбылася ўрачыстасць адкрыцця касцёла. Ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адрамантаваную святыню.

Архітэктура правіць

Касцёл мураваны, атынкаваны, на каменным падмурку. Пераважае вертыкальная накіраванасць архітэктурных мас. На пазбаўленых краповак плоскасных фасадах — спічастыя высокія вітражныя аконныя праёмы. Актыўнай дынамікай надзелены галоўны фасад з урэзанай у яго плоскасць 2-яруснай 4-граннай шатровай вежай і прытворам перад ёй. Востраканечны шчыпец уваходнага партала завершаны скульптурнай выявай Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што ўзмацняе гатычную вертыкальную кампазіцыю. Прамавугольны асноўны аб’ём накрыты высокім 2-схільным дахам з вальмамі над 5-граннай апсідай, да якой па баках далучаюцца сакрысціі.

У інтэр’еры атынкаваныя сценыкрапаваны пілястрамі. У 1999 годзе былі выкананы дубовыя алтары: галоўны і бакавыя.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі правіць