Касцёл Святога Юзафа Абручніка (Вільнюс)

Касцёл Святога Юзафа Абручніка — колішні каталіцкі культавы комплекс у горадзе Вільнюсе. Цяпер на месцы кляштару кармелітак размяшчаецца сквер Лаздзіну Пеледа.

Касцёл
Касцёл Святога Юзафа Абручніка
54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Стэфан Пац
Дата заснавання 1668
Будаўніцтва 16551692 гады
Дата скасавання 1876
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Стэфан Пац, падканцлер вялікі літоўскі, прыклаў намаганні ў стварэнні кляштара для манахінь-кармелітак у 1635 годзе.

Праз год віленскі біскуп Абрагам Война даў згоду на будаўніцтва, а ў 1637 годзе рымскі Папа Урбан VIII надаў фундацыю (breve fundacyjne). На поўдні Старога Горада гістарычнага цэнтра Вільні паміж Вострай i Рудніцкай брамамі непадалёку ад былой Круглай вежы абарончых гарадскіх сцен з 1638 года пачалося будаўніцтва бажніцы.

Для патрэб кляштара было куплена некалькі камяніц у горадзе. Працягваючы справы бацькі, новым фундатарам бажніцы стаў яго сын — Крыштаф Жыгімонт Пац. Менавіта з яго ініцыятывы першапачаткова драўляныя касцёл i кляштарныя пабудовы адбудоўваюцца з цэглы. Кляштар разбудоўваецца ў 1646—1949 гадах, будаўніцтва бажніцы было распачата ў 1655 годзе, але было спынена ў час вайны 1654—1667 гадоў.

У 1667 годзе манахіні-кармеліткі вяртаюцца ў Вільню i будаўніцтва працягваецца. Віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі ў 1692 годзе асвяціў касцёл.

У сярэдзіне XIX стагоддзя большасць кляштароў кармелітаў, што апынуліся ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Расійскай імперыі, былі скасаваны. Пасля паражэння вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў, расійскімі ўладамі кляштар быў зачынены ў 1865 годзе.

Пакінутыя касцёл i кляштар, разам з некаторымі пабудовамі гэтага квартала горада па загаду расійскага ўрада цалкам былі разабраны на будматэрыялы ў 1876—1877 гадах з плануемай арганізацыяй на гэтым месцы гандлёвай плошчы i рынка, празванага «Басячкоўскім» менавіта з-за знаходзячагася раней на гэтым месцы кляштара кармелітак «босых». Але з-за нязручнага месцазнаходжання гэты рынак праіснаваў толькі да 1906 года.

У 1992 годзе было прынята рашэнне аб аднаўленні касцёла Святога Юзафа на новым месцы — у віленскім мікрараёне Пілайтэ на правым беразе ракі Віліі ў паўночна-заходняй частцы горада. Асвячэнне нановазбудаванага касцёла адбылося ў 2001 годзе.

Архітэктура

правіць

Касцёл уяўляў сабой выцягнутую ў плане бязвежавую аднанававую базіліку з трансептам у форме лацінскага крыжа. На перакрыжаванні нефа i трансепта на даху ўсталяваны барочны псеўдакупал — сігнатурка.

Галоўны фасад упрыгожаны калонамі i пілястрамі з тасканскім ордэнам, уваходны партал таксама ўпрыгожаны паўкалонамі, злучанымі арачным карнізам. Унутры касцёла знаходзілася пяць алтароў. У нішах навы знаходзіліся статуі Св. апосталаў Пятра i Паўла[1].

Зноскі

  1. Касцел Св. Юзафа Абручніка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.