Касцёл Святых Ганны і Барбары на Дольнім замку (Вільнюс)

Касцёл Святой Ганны на Дольнім замку — помнік ранняй і позняй готыкі ВКЛ.

Славутасць
Касцёл Святых Ганны і Барбары на Дольнім замку
Краіна  Беларусь

Гісторыя правіць

Касцёл на плошчы Віленскага Дольняга замка пачаў будавацца ў кан. XIV — пач. XV стст. У 1551 годзе па загадзе Жыгімонта II Аўгуста пачытаецца будаўніцтва новага мураванага касцёла Святых Ганны і Барбары. У 1661 годзе незавершаны дагэтуль храм быў разабраны.

Архітэктура правіць

Першы храм часоў Ягайлы быў амаль ідэнтычны першаму касцёлу Св. Станіслава: прамавугольны невялікі кафалікон умацаваны контрфорсамі і падзелены чатырма апорнымі слупамі на 3 нефы, з выцягнутай гранёнай апсідай з поўдня і квадратнай вежай з захаду. Храм Жыгімонта II будаваў італьянскі архітэктар Дж. Чыні ў стылі рэнесансу са шматлікімі элементамі готыкі. З-за смерці караля-фундатара храм так і не быў дабудаваны.