Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Зембін)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — былы рыма-каталіцкі храм у Зембіне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Славутасць | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі | |
---|---|
54°21′43″ пн. ш. 28°13′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | дамініканцы |
Архітэктурны стыль | барока і класіцызм |
Дата заснавання | 1609 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1640 годзе ў Зембiне падкаморым ашмянскiм Адамам Саковічам і яго жонкай Марцыянай з Тышкевічаў заснаваны кляштар дамініканцаў, манахам перадалі драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, збудаваны ў 1609 годзе. Шчодрыя сужэнцы запісалі кляштару і фальварак Паляны з правам лову рыбы ў навакольных азёрах, варэння і продажу мёду, піва і іншага спіртнога. Манахі наладзілі працэс і пускалі бражныя «пэнязi» на ўтрыманне кляштарнай бібліятэкі са школай.
У 1790 годзе драўляны касцёл згарэў і праз 20 гадоў на яго месцы ўзвялі манументальны будынак з цэглы. Пры кляштары была школа і вялікая бібліятэка, знішчаная падчас вайны 1812 года. Па задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў у 1833 годзе касцёл канфіскаваны ў скарб Расійскай імперыі, і адноўлены як касцёл у самым пачатку XX ст. Касцёл паспелі адрэстаўраваць, але ў 1932 годзе савецкая ўлада зачыніла яго зноў. З таго часу касцёл паступова руйнаваўся і да 2022 года ад яго заставаліся франтальная сцяна са скульптурай Дзевы Марыі пад крыжам, і горы цэглы паміж рэшткамі сцен усярэдзіне[1][2].
У ноч з 9 на 10 красавіка 2022 года частка бакавой сцяны і франтона касцёла абвалілася, узнікла пагроза далейшага разбурэння франтона[3]. 25 лістапада 2022 года аварыйны франтон быў дэмантаваны[4].
Святары
правіць- 1902—1905 — Казімір Ваньковіч;
- 1906 — Браніслаў Юльянавіч Стэфановіч;
- 1906—1907 — Антоній Лазарэвіч;
- 1907—1908 — Адольф Віктаравіч Лясатовіч;
- Юзаф Юзафавіч Гурко;
- 1908—1914 — Ян Вікенцевіч Крукоўскі;
- 1915—18? — Станіслаў Ёнін;
- 1922 — вакацыя;
- 1923—1933? — Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі;
- 1928 — Юзаф Станіслававіч Лук’янін[5]
Галерэя
правіцьГістарычныя здымкі
правіць-
Агульны выгляд, каля 1900 г.
-
1914 г.
-
Інтэр’ер, 1914 г.
-
Плябанія, 1914 г.
Сучасныя здымкі
правіць-
Агульны выгляд
-
Апсіда
-
Інтэр’ер
-
Фрагмент
Зноскі
- ↑ https://www.sb.by/articles/zembin-adorany-bagatay-spadchynay-i-pryrodnym-kharastvom.html
- ↑ https://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma/3248-zembin-parafiya-unebauzyatstsya-najsvyatsejshaj-panny-maryi
- ↑ https://news.zerkalo.io/accidents/12463.html
- ↑ Костел в Зембине, которому почти 400 лет, все же сносят (руск.). sputnik.by (25 лістапада 2022).
- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 535. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Спасылкі
правіцьКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Зембін) на Вікісховішчы |