Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (Пятроўшчына)
Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пятроўшчыне Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус | |
---|---|
55°14′45″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Пятроўшчына |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Глыбоцкі дэканат |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў канцы XX стагоддзя з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку.
Архітэктура
правіцьВырашаны прамавугольным у плане аднапавярховым будынкам пад двухсхільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная васьмігранная шатровая вежа-званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасай[1][2].
Зноскі
- ↑ Касцёл. Глыбоцкі раён, в. Пятроўшчына
- ↑ ПЯТРОЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2024. Праверана 23 студзеня 2020.
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.