Касцёл і кляштар езуітаў (Блонь)

Касцёл і кляштар езуітаў — колішні драўляны касцёл Святога Яна і кляштар езуітаў у Блоні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл і кляштар езуітаў
53°31′25″ пн. ш. 28°10′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Блонь
Канфесія Каталіцтва
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Заснавальнік Юзаф Бака
Будаўніцтва 17421745 гады
Map

Гісторыя правіць

 
Касцёл (1914)

Місія езуітаў у Блоні заснавана Юзафам Бакам, уладальнікам Блоні. Юзаф (1707—1780), сын Адама Бакі, скарбніка мсціслаўскага, у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе драўляны касцёл, а ў 1745 годзе — кляштар. Пасля смерці Юзэфа Бака маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасць айцоў-езуітаў.

Касцёл бы зведзены да шчэнту ў 1937 годзе пасля расстрэлу ксяндза Антонія Ячэйкі. Пасля, на яго месцы, была пабудавана Блонская школа[1].

Пасля вайны будынак школа быў спалены і ўстанова працавала ў былым доме ксяндза касцёла.

Архітэктура правіць

Будынак касцёла з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане, пад двухсхільным дахам зруб на галоўным фасадзе быў вылучаны двух’яруснай чацверыковай званіцай і чатырохкалонным порцікам пры ўваходзе. Звесткі аб ім дашлі да нас паводле малюнка 19 стагоддзя.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Юзаф Бака. Геній майго месца. Юрый Важнік. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2018—190 с. ISBN 978-985-7153-49-7

Літаратура правіць

Спасылкі правіць