Юзаф Бака (польск.: Józef Baka; 18 сакавіка 1707, Меншчына[3], паводле іншых звестак 1706 — 2 мая 1780) — польскі паэт, каталіцкі прапаведнік.

Юзаф Бака
Józef Baka
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 сакавіка 1707(1707-03-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1780(1780-06-02)[1][2] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, каталіцкі тэолаг, місіянер, агіёграф
Кірунак барока
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пра жыццё ксяндза Бакі вядома няшмат, яго партрэтаў не захавалася. Выхадзец з літоўскай шляхты, Ён быў сынам мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі.

У 1723 годзе ён уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Выкладаў у розных езуіцкіх калегіях на Беларусі і Літве. У 1735—1739 гадах чытаў у Віленскай акадэміі рыторыку. У 1740-я гады жыў у Менску. Больш за дваццаць гадоў служыў місіянерам у Мінску, Навагрудку і Вільні[3]. З 1768 года ўладкаваўся ў Вільні. У 1773 годзе атрымаў у сваёй alma mater званне доктара тэалогіі.

Творчасць і спадчына

правіць
 
Ілюстрацыі з кнігі вершаў Бакі, падрыхтаванай У. Сыракомлям (Вільня, 1855)

Выпусціў некалькі кніг духоўнай прозы на лацінскай і польскай мовах: Comitia honorum Ioannis Ludovici Plater (1736), Wielki obrońca upadłej grzeszników przed Bogiem sprawy św. Jan Francziszek Regis… (1755). Выдаў дзве кнігі вершаў Uwagi rzeczy ostatecznych i złości grzechowej і Uwagi śmierci niechybnej wszystkim pospolitej (абедзве — 1766). Пры жыцці яго вершы лічыліся пацешнай неспадзяванкай, узорам безгустоўшчыны. «Вершы а ля Бака» — гэта азначала вершы, цалкам пазбаўленыя сэнсу.

Нашчадкі вырашылі інакш. Пасля перавыдання яго вершаў Уладзіславам Сыракомлям (1855) прызнанне Бакі з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў расло. Ім зацікавіліся паэты «Скамандра», затым — футурысты (Аляксандр Ват) і катастрафісты (Юзэф Чаховіч, Чэслаў Мілаш), у больш блізкі час — Станіслаў Граховяк, Яраслаў Марэк Рымкевіч, які прысвяціў яму некалькі вершаў і эсэ. Сёння Бака — найслынны паэт позняга («сармацкага») барока на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, яго вершы збліжаюць з лірыкай Джона Донна і іншых англійскіх паэтаў-метафізікаў. Адно з найноўшых выданняў яго вершаў ілюстраваў Ян Лебенштэйн (2000).

Паэтычны зборнік «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Ю. Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. Яго другая частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у ХІХ ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсемагутнасць смерці блізкая да нігілізму. У гэтым творы, напісаным з рэлігійнымі і маралізатарскім мэтамі, утрымоўваецца шмат звестак аб цяжкім становішчы сялян[3].

Стыль Ю. Бакі выкарыстоўвалі В. Дунін-Марцінкевіч («Просьба» № 1), У. Сыракомля («Наследаванне Баку»).

Найноўшыя выданні

правіць
  • Poezje/ Antoni Czyż; Aleksander Nawarecki, eds. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1986
  • Uwagi/ Antoni Czyż; Aleksander Nawarecki, eds. Lublin: Wydawnictwo Test, 2000
  • Trys baroko saulėlydžio literatai: Pranciška Uršulė Radvilienė, Konstancija Benislavska, Juozapas Baka: chrestomatija. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119093316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б в Бака Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.

Літаратура

правіць
  • Nawarecki A. Czarny karnawał. «Uwagi śmierci niechybnej» księdza Baki — poetyka tekstu i paradoksy recepcji, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991.
  • Бака Юзаф // Мысліцелі і асветниікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 177. — 672 с. — 6 000 экз. — ISBN 985-11-0016-1. (бел.)
  • Важнік Ю. Юзаф Бака. Геній майго месца. - Мінск: Энцыклапедыкс. 2018 - ISBN 978-985-7153-49-7.

Спасылкі

правіць