Катастрофа Ан-12 пад Кавалай
Катастрофа Ан-12 пад Кавалай — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 16 ліпеня 2022 года. Транспартны самалёт Ан-12БК украінскай авіякампаніі Meridian Air Cargo, які выконваў грузавы рэйс MEM3032 па маршруце Ніш—Аман—Эр-Рыяд—Ахмедабад—Дака, падчас выканання заходу на вымушаную пасадку пасля ўзгарання аднаго з рухавікоў праз некалькі гадзін пасля ўзлёту разбіўся ля падножжа гары Пангей у Грэцыі. Загінулі ўсе 8 членаў экіпажа.
Катастрофа Ан-12 пад Кавалай | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 16 ліпеня 2022 |
Час | 23:00 |
Характар | пажар рухавіка |
Прычына | усталёўваецца |
Месца | ля падножжа гары Пангей, у 16 км ад Кавалы |
Загінулыя | 8 (усе) |
Параненыя | 0 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Ан-12БК |
Авіякампанія | Meridian Air Cargo |
Пункт вылету | Ніш |
Прыпынкі ў дарозе |
Аман Эр-Рыяд Ахмедабад |
Пункт прызначэння | Дака |
Рэйс | MEM3032 |
Бартавы нумар | UR-CIC |
Дата выпуску | 29 студзеня 1971 (першы палёт) |
Экіпаж | 8 |
Выжылых | 0 |
Самалёт
правіцьАн-12БК (завадскі нумар 01347701, серыйны 77-01) быў выпушчаны Ташкенцкім авіяцыйным заводам № 84 у студзені 1971 года (першы палёт ажыццявіў 29 студзеня). З кастрычніка 1990 года ў розны час эксплуатаваўся авіякампаніямі «Балкан», «Уральскія авіялініі», Vega Air, Scorpion Air, Jupiter Jet, «Гродна». З 2022 года эксплуатаваўся ўкраінскай авіякампаніяй Meridiana Air Cargo, у якой насіў бартавы нумар UR-CIC. На момант катастрофы знаходзіўся ў эксплуатацыі ўжо 51 год і 5 месяцаў, здзейсніў 13 274 цыклы «ўзлёт-пасадка» і налятаў 40 269 гадзін[1].
Экіпаж
правіцьНа борце знаходзіліся 8 членаў экіпажа, усе — грамадзяне Украіны[2].
Катастрофа
правіцьПаводле даных міністра абароны Сербіі Небойшы Стэфановіча, Ан-12БК праводзіў камерцыйны транспартны рэйс MEM3032 па перавозцы сербскай ваеннай абароннай тэхнікі вагой 11,5 тон у Даку (Бангладэш)[3][4].
Пасля вылету з Ніша (Сербія), самалёт узяў курс на Аман. Рэйс 3032 павінен быў здзейсніць тэхнічныя пасадкі ў Амане (Іарданія), Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) і Ахмедабадзе (Індыя), пасля чаго прызямліцца ў Дацы.
Над Эгейскім морам адзін з рухавікоў самалёта загарэўся[5][6], пасля чаго самалёт падаў сігнал бедства, экіпаж спрабаваў правесці аварыйную пасадку ў Кавале, Грэцыя, аднак затым знік з радараў і паваліўся на зямлю ў 16 кіламетрах на захад ад горада[7][8], у 40 км ад аэрадрома[2]. Незадоўга да крушэння відавочцы бачылі ў небе агністы шар[2]
Самалёт разбіўся паміж сёламі Антыфіліпі і Палеахоры ў Элефтераполісе. Для тушэння пажару спачатку было накіравана 15 пажарных на 7 машынах. У бліжэйшых населеных пунктах спынена электразабеспячэнне[9][10].
Раніцай 17 ліпеня МЗС Украіны пацвердзіла колькасць чалавек, якія знаходзіліся на борце рэйса 3032, а таксама наяўнасць «небяспечнага грузу» на борце[11].
Рэакцыя
правіць- Спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка адзначыў, што меркаванай прычынай катастрофы стала ўзгаранне аднаго з рухавікоў. Пасля катастрофы на базе ўкраінскага консульства ў Салоніках быў створаны аператыўны штаб.
- 18 ліпеня было абвешчана аб планах Грэцыі выступіць з дэмаршам супраць сербскага боку з нагоды таго, што Белград не праінфармаваў краіну аб небяспечным грузе[12].
Зноскі
- ↑ Карточка самолёта: Антонов · Ан-12БК · UR-CIC (зав.н. 01347701) ✈ russianplanes.net ✈ наша авиация . russianplanes.net. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ а б в В Греции разбился украинский грузовой самолет Ан-12. На его борту находились 12 тонн «опасных материалов» (руск.). Meduza. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Падіння українського літака в Греції: перевізник підтвердив загибель екіпажу (укр.). 24 Канал. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Крушение Ан-12 в Греции: появились новые подробности (руск.). РБК-Украина. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ В Греции разбился транспортный самолет Ан-12 украинской авиакомпании: что известно (руск.). РБК-Украина. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Συντριβή Antonov: Περίμετρος ασφαλείας για το «επικίνδυνο» φορτίο 12 τόνων – Επέμβαση με το πρώτο φως της ημέρας (грэч.) . ertnews (16 ліпеня 2022).
- ↑ Аварія Ан-12 у Греції: літак перевозив сербську військову техніку в Бангладеш (укр.). ФОКУС (17 ліпеня 2022). Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Крушение Ан-12 в Греции: на борту самолета могли находиться боеприпасы (руск.). РБК-Украина. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Катастрофа українського Ан-12 у Греції: все, що відомо про падіння літака (укр.). 24 Канал. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Συντριβή Antonov στην Καβάλα: Επιτόπου εμπειρογνώμονες για τυχόν επιπτώσεις στην περιοχή (грэч.) . ertnews (17 ліпеня 2022).
- ↑ Катастрофа Ан-12 в Греции: Украина подтвердила количество членов экипажа (руск.). Судебно-юридическая газета. Праверана 17 ліпеня 2022.
- ↑ Греція готує демарш Сербії через авіакатастрофу Ан-12 (руск.). РБК-Украина. Праверана 18 ліпеня 2022.