Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі

Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі (араб. كتائب التيار الرسالي‎‎, бел.: Брыгада руху Паслання) — іракская шыіцкая групоўка, якая ўваходзіць у кааліцыю «Сілы народнай мабілізацыі». Таксама вядома як 31-я брыгада[1]. Яна сфарміравалася ў 2014 годзе пасля публікацыі Алі Сістані, лідарам шыітаў Ірака, фетвы аль-Джыхада аль-Каф’і, якая абавязвала іракцаў далучыцца да барацьбы з ІДІЛ. Узброенае фарміраванне заснаваў шэйх Аднан аль-Шахрані, дэпутат іракскага парламента, кіраўнік парламенцкага камітэта па пытаннях вяршэнства права, блізкі да былога прэм’ер-міністра краіны Нуры аль-Малікі. Асноўнай сферай дзейнасці арганізацыі стала абарона шыіцкіх святынь[2][3]. У 2015—2016 гадах яна ўдзельнічала ў бітве за Рамадзі[4]. На 2018 год у групоўцы налічвалася дзве тысячы чалавек[5].

Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Сілы народнай мабілізацыі
Рэлігійная прыналежнасць шыіты
Лідары Аднан аль-Шахрані
Актыўная ў
Сфарміравана 2014
Праціўнікі ІДІЛ
Колькасць членаў 2000 чалавек (2018 г.)
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Іраку

Гл. таксама правіць

Зноскі