Прыватныя апалчэнні (Ірак)

Прыватныя апалчэнні (англ.: Private militias, араб. الميليشيات الخاصة‎‎) — групоўкі, якія ў Іракскім канфлікце змагаюцца на баку ўрада або дзейнічаюць ад яго імя.

Іракскія вайскоўцы і байцы кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі». Мухафаза Салах-эд-Дзін. 6 красавіка 2015 года.

Гісторыя правіць

Многія з так званых «прыватных апалчэнняў» з’явіліся яшчэ да звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў адной з найбуйнейшых груповак, дружалюбных уладам, стала Арганізацыя Бадра (ваеннае крыло ВІСІ). У той перыяд у многіх палітычных партый і арганізацый Ірака былі свае ваенізаваныя фармаванні.

Узмацненне прыватных апалчэнняў адбылося ў 2014 годзе на фоне паражэнняў урадавай арміі ад ІДІЛ. Аяталай Алі Сістані, правадырам іракскіх шыітаў, была выдазена фетва аль-Джыхада аль-Каф’і, у якой ён заклікаў іракцаў змагацца з баевікамі. Рэлігійны лідар узваў жыхароў краіны да джыхаду і «хашад шаабі» (народнай мабілізацыі). Як следства гэтага ўзнікла кааліцыя апалчэнняў «Сілы народнай мабілізацыі». У аснове яе ляглі шыіцкія групоўкі[1][2].

Дадзеныя арганізацыі, з прычыны няздольнасці Узброеных Сіл Ірака самастойна справіцца з пагрозай радыкалаў, атрымалі значную ступень падтрымкі як шыіцкай большасці, так і нават многіх прадстаўнікоў суніцкай меншасці[3][4].

Забеспячэнне правіць

Актыўным спонсарам прыватных апалчэнняў з’яўляецца Іран[5]. Яны таксама карыстаюцца шырокай падтрымкай іракскіх уладаў. Часам урад забяспечваў групоўкі амерыканскай зброяй[6].

Крытыка правіць

Са слоў былога амерканскага пасла ў Іраку Залмая Халілзада, існаванне прыватных апалчэнняў стала «пастаяннай праблемай»[7]. Так, напрыклад, Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтва[8]. 5 кастрычніка 2006 года прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі папрасіў партыі расфармаваць апалчэнні[9], паколькі яны з’яўляюцца адной з прычын гвалту ў краіне[10].

На думку сенатара Дэніса Фальконе, міжканфесійны канфлікт у 2000-х гадах падсілкоўваўся менавіта прыватнымі апалчэннямі[11]. Каардынатар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Брэт МакГерк адзначыў, што дзейнасць падобных фарміраванняў супярэчыць Канстытуцыі Ірака[12][13].

Брытанская газета The Economist назвала прыватныя апалчэнні «шыіцкім адлюстраваннем суніцкіх джыхадыстаў Ісламскай дзяржавы (ІД)»[14].

Пералік правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. According to another source "Hashed al-Sha'abi" is the name for "the coalition of militias which are now doing most of the fighting against Isil outside Kurdish areas" (source: "The Americans Cannot Save Ramadi, Says Leader of Iraq's Most Powerful Shia Militia". Daily Telegraph. 1 June 2015. Праверана 8 July 2015.)
  2. Pelham, Nicolas (June 4, 2015). "ISIS & the Shia Revival in Iraq". New York Review of Books.
  3. Iraqi Sunnis join Shiite Militias
  4. Anbar tribes form first Sunni militia to fight ISIS
  5. Kuwaiti MP Dr. Walid Al-Tabtabai: I Don't Think It Is True that the Iranian Nuclear Project Is for Energy Purposes Архівавана 2 кастрычніка 2006.
  6. Iran-Backed Militias Are Getting U.S. Weapons(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 14 ліпеня 2022.
  7. Khalilzad: Crackdown under review CNN 11 July 2006
  8. Президент и премьер Ирака поддержали шиитских боевиков. Lenta.Ru от 06.08.2005 г.
  9. Iraq political groups warned on militias AP via Yahoo! News 5 October 2006 (Link dead as of 15 January 2007)
  10. Rice Urges Greater Effort to Stem Violence in Surprise Baghdad Visit Voice of America 5 October 2006
  11. Senator Kennedy on "Mission Accomplished" and Supplemental Funding Архівавана 2 студзеня 2008. TedKennedy.com
  12. [1]
  13. Ask the White House 10 April 2006
  14. "America, Israel and Iran: The ire over Iran". The Economist. 28 Mar 2015. Праверана 3 April 2015.

Спасылкі правіць