Спецыяльныя групы (Ірак)

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спецыяльныя групы (англ.: Special Groups, араб. المجموعات الخاصة‎‎) — тэрмін, уведзены амерыканскімі вайскоўцамі для абазначэння шыіцкіх апалчэнняў у Іраку, дружалюбных Ірану. Фінансаваннем, навучаннем і ўзбройваннем дадзеных ваенізаваных фарміраванняў займалася іранскае спецпадраздзяленне «Кодс», якое ўваходзіць у склад Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР).

Спецыяльныя групы
З'яўляецца часткай Ірак Іракскія паўстанцы (2003—2011)
Сілы народнай мабілізацыі (з 2014)
Ідэалогія шыіцкі ісламізм,
антыамерыканізм
Саюзнікі Іран Іран
 Сірыя (з 2013)
Хезбала
Праціўнікі Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку (да 2011)
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Ірак Ірак (да 2011)
ІДІЛ (з 2014)
Джыхад Суніцкія паўстанцы
Сірыя Сірыйская апазіцыя (з 2013)
Удзел у канфліктах Вайна ў Іраку
Грамадзянская вайна ў Іраку
Грамадзянская вайна ў Сірыі
Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года
Амерыкана-іранскі канфлікт

Гісторыя

правіць

Пасля Ісламскай рэвалюцыі Іран імкнуўся падтрымліваць шыіцкія ісламісцкія ваенізаваныя арганізацыі на Блізкім Усходзе. Многія з іх былі вельмі блізкі да іранскай дзяржавы, асабліва да Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, як, напрыклад, «Рух місіянераў авангарду» і «Вышэйшы савет ісламскай рэвалюцыі ў Іраку». Падчас ірана-іракскай вайны дадзеныя арганізацыі змагаліся на баку Ірана. Пасля звяржэння Садама Хусейна ў ходзе амерыканскага ўварвання апалчэнні перабраліся ў Ірак.

У наступныя гады неаднаразова ўсплывала інфармацыя, што іранскія ўлады аказваюць падтрымку шыіцкім баевікам, якія змагаюцца супраць сіл міжнароднай кааліцыі[1][2][3]. Па даных Міністэрства абароны ЗША, было пацверджана, што падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў 603 амерыканскіх вайскоўцаў былі забіты спецыяльнымі групамі[4].

З 2013 года праіранскія апалчэнні пачалі ўдзельнічаць у сірыйскім канфлікце на баку ўрада Башара Асада. Пазней яны далучыліся да барацьбы з арганізацыяй «Ісламская дзяржава»[5][6][7]. Кааліцыя іракскіх груповак «Сілы народнай мабілізацыі», накіраваная супраць ІДІЛ, была заснавана менавіта спецыальнымі групамі. Крыху пазней, у 2019—2020 гадах, яны згуляюць адну з ключавых роляў у амерыкана-іранскім канфлікце. Імі ж будзе здзейснены напад на пасольства ЗША ў Багдадзе, што стане падставай для авіяўдару па багдадскім аэрапорце. У выніку бамбардзіроўкі загінулі камандзір «Кодс» Касем Сулеймані і кіраўнік «Сіл народнай мабілізацыі» Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.

Фінансаванне

правіць

Па словах амерыканскага генерала Кевіна Дж. Бергнера, на 2014 год спецыяльныя групы атрымлівалі ад 750 000 да 3 000 000 долараў у месяц ад атрада «Кодс»[8].

Прадстаўнікі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць