Джэйш аль-Муамаль

Джэйш аль-Муамаль (араб. جَيْش الْمُؤَمَّل‎‎, бел.: Чаканая армія) — шыіцкая ісламісцкая групоўка з ліку так званых «прыватных апалчэнняў», якую ўзначаліў Саад Савад. Удзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака. Першапачаткова ўзнікла як адна з фракцый садрысцкага руху, атрымліваючы падтрымку ад Ірана і былога прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі. Далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі» пад пазначэннем «91-я брыгада».

Джэйш аль-Муамаль
Эмблема апалчэння. Тэкст: «Рух ісламскага супраціву ў Іраку і аш-Шаме [Сірыя]: Джэйш аль-Муамаль»[1].
Эмблема апалчэння. Тэкст: «Рух ісламскага супраціву ў Іраку і аш-Шаме [Сірыя]: Джэйш аль-Муамаль»[1].
З'яўляецца часткай Сілы народнай мабілізацыі
Ідэалогія шыіцкі ісламізм, садрызм
Лідары Саад Савар
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі

ГісторыяПравіць

«Джэйш аль-Муамаль» узнікла з-за рознагалоссяў унутры садрысцкага руху[2][3], калі пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі лідар садрыстаў Муктада ас-Садр вырашыў не дапамагаць ураду Башара Асада, што выклікала незадаволенасць сярод яго паслядоўнікаў. Адзін з камандзіраў яго апалчэнняў, Саад Савар, адкрыта заявіў пра разрыў з Садрам і адправіўся ў Дамаск[4][5], дзе далучыўся да групоўкі «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам». У яе складзе ён удзельнічаў у барацьбе супраць сірыйскіх паўстанцаў[3].

Ішоў час, спрэчкі аб кіраўніцтве і курсе руху працягваліся, пры гэтым шэраг фракцый ужо паспелі адкалоцца[2]. Вярнуўшыся ў Ірак, Саад Савар здолеў з’яднаць значную колькасць незадаволеных садрыстаў вакол сябе[4] і ў чэрвені 2016 года абвясціў аб заснаванні групоўкі «Джэйш аль-Муамаль»[2]. Арганізацыя атрымала істотную дапамогу ад Нуры аль-Малікі, былога прэм’ер-міністра Ірака і суперніка Муктады ас-Садра[2], які падаў ёй 3 мільёны долараў ЗША, зброю і падтрымку шэрагу племянных шэйхаў у Цэнтральным і Паўднёвым Іраку[4]. Сааду Савару таксама садзейнічалі Іран і іншыя былыя апалчэнні садрысцкага руху, такіх як «Асаіб Ахль аль-Хак»[2].

З тых часоў «Джэйш аль-Муамаль» дзейнічала ў Сірыі[3] і Іраку, дзе ўвайшла ў склад Сіл народнага мабілізацыі як «99-я брыгада»[5]. У сярэдзіне 2018 года яна ўдзельнічала у антыпаўстанцкіх аперацыях супраць ІДІЛ у правінцыі Салах-эд-Дзін[6].

АрганізацыяПравіць

Штаб-кватэра размешчана ў Садр-Сіці, Багдад[2], дзе групоўка набрала большую частку сваіх байцоў[3]. Шэраг прыхільнікаў Нуры аль-Малікі ў Цэнтральным і Паўднёвым Іраку таксама далучыліся да апалчэння або, па меншай меры, выказалі яму сваю падтрымку[4].

У адрозненне ад Муктады ас-Садра, які засяроджаны на Іраку, Саад Савар падкрэсліваў сваю гатоўнасць аказваць ваенную падтрымку шыіцкім групоўкам за межамі сваёй роднай краіны. Такім чынам, яго фракцыя дзейнічае як у Іраку, так і ў Сірыі. У той жа час яна заявіла аб сваёй гатоўнасці падтрымліваць хусітаў у грамадзянскай вайне ў Емене і змагацца з бахрэйнскай апазіцыяй супраць суніцкага Дома Халіфы[2].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Jaysh al-Mu'ammal Emblem. Jihad Intel.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Jaysh al-Mu'ammal. Jihad Intel.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 AFPC (2017), с. 340
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 هل تنجح إيران في تفكيك التيار الصدري عبر المالكي؟. ilalamam (16 чэрвеня 2016).
  5. 5,0 5,1 Aymenn Jawad Al-Tamimi. Hashd Brigade Numbers Index (31 кастрычніка 2017).
  6. Shelly Kittleson. Iraqi police who fought for tribal PMUs won't return to force. al-Monitor (11 красавіка 2018).

ЛітаратураПравіць

  • AFPC (2017). The World Almanac of Islamism 2017. Lanham, Maryland; London; New York City: Rowman & Littlefield. ISBN 978-1442273443.