Кацян Сутоевіч

хан палавецкі

Кацян Сутоевіч (венг.: Kötöny; † каля 1240) — палавецкі хан з дынастыі Тэртэраўцаў (Тэртэр-аба). У гістарычнай літаратуры сустракаюцца розныя транскрыпцыі яго імя (Köten, Kutan, Kuthen, Kuthens, Kotyan, Kotjan, Koteny, Kötöny, Kuethan, Кутен, Хотен).

Кацян Сутоевіч
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1241
Бацька Suthoi, Khan of the Cumans[d][1]
Дзеці Мангуш[d], Лізавета Куманская[d], Марыя Кацянаўна[d] і NN of the Cumans[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1205 годзе, пасля смерці князя Галіцкага Рамана Мсціславіча, Кацян, разам з братам сваім Самагурам, удзельнічаў у паходзе Рурыка Расціславіча і Ольгавічаў на Галіч — і ледзь не патрапіў у палон. У 1223 г., пасля татарскага нашэсця на Палавецкую зямлю, Кацян явіўся ў Галіч да зяця свайго, князя Мсціслава Мсціславіча, і папрасіў яго і ўсіх рускіх князёў аказаць яму дапамогу супраць манголаў — якая і была паабяцана і аказана (гл. Бітва на рацэ Калцы).

У 1225 годзе Мсціслаў прыводзіў Кацяна да сябе, збіраючыся ісці на ляхаў, якія былі ў саюзе з Даніілам Раманавічам, а ў 1228 Кацян дапамагаў вялікаму князю кіеўскаму Уладзіміру Рурыкавічу — ізноў жа, супраць Данііла. Аднак, пазней полаўцы Кацяна дапамагалі ўжо Даніілу — супраць Венгрыі.

У 1237 годзе разбіты манголамі Батыя Кацян бег з 40 тысячамі аднапляменнікаў у Венгрыю, дзе кароль Бела IV міласціва прыняў яго ў падданства і даў ім землі для пасялення. Наўзамен за паданне Кацяну і яго людзям венгерскага падданства, — полаўцы, якія раней спалучалі ўсходняе хрысціянства з пакланеннем Тэнгры, прынялі каталіцтва. Афіцыйна з гістарычных крыніц вядома, што Кацян быў хрышчоны па лацінскім абрадзе ў 1239 г. Адна з дочак Кацяна, вядомая як Лізавета Куманская, была заручана (і пазней узяла шлюб) з сынам Белы IV, якія пазней стаў Стэфанам (Іштванам) V Венгерскім.

Аднак, венгерская арыстакратыя, памятаючы ранейшую пераменнасць хана Кацяна, ставілася да полаўцаў з вялікім недаверам. Літаральна напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, дваране-змоўшчыкі забілі Кацяна і яго сыноў у Пешце (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[2]. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад каталіцтва і перайшла ў падданства да балгарскага цара Каламана I[3]. Частка полаўцаў (уключаючы і Лізавету Куманскую) засталася ў Венгрыі[4].

Вядомыя нашчадкі правіць

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, «Батый» — глава «Канец хана Кацяна».
  3. Пазней, у 1280—1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі
  4. Астатнія кацянаўцы засялілі камітаты Надзькуншаг (Вялікую Куманію), Кішкуншаг (Малую Куманію) і Ноград. Іх нашчадкі жывуць там дагэтуль, называюць сябе куманамі (у Надзькуншагу і Кішкуншагу) і палоцамі (у Ноградзе), хоць да XVIII стагоддзя зусім забыліся палавецкую мову.

Літаратура правіць