Кацярына Анатолеўна Карстэн

Кацярына Анатолеўна Карстэн, дзявочае Хадатовіч (2 чэрвеня 1972, в. Асечана, Крупскі раён Мінскай вобласці[3]) — беларуская вяслярка.

Кацярына Анатолеўна Карстэн
W1x final (5177766737).jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына[1][2]
Поўнае імя Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч)
Грамадзянства
Спецыялізацыя акадэмічная грэбля
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1972(1972-06-02)[1][2] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 185 см[1]
Вага 80 кг

Выступаючы за Аб'яднаную каманду на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, Карстэн атрымала бронзавы медаль.

Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах яна атрымала срэбны медаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне — бронзавы.

Чэмпіёнка свету 2009. Прызнана лепшай спартсменкай года Беларусі.

Сямейнае жыццёПравіць

У 1998 годзе Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і ўзяла яго прозвішча. Карстэны жывуць у Германіі, маюць дачку Аляксандру.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ekaterina Karsten Праверана 7 студзеня 2020.
  2. 2,0 2,1 Yekaterina Khodatovich-Karsten // Yekaterina Khodotovich-Karsten Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра

СпасылкіПравіць