Кацярына Анатолеўна Паўленка
Кацярына Анатолеўна Паўленка (укр.: Катерина Анатоліївна Павленко; нар. 10 жніўня 1988, Нежын, Чарнігаўская вобласць, УССР) — украінская спявачка, фалькларыстка, кампазітарка, салістка гурта Go_A.
Кацярына Анатолеўна Паўленка | |
---|---|
укр.: Катерина Анатоліївна Павленко | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1988 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, фалькларыстка, кампазітарка |
Пеўчы голас | альт[d] |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | нацыянальная музыка[d], фолк-рок, рок-музыка і трып-хоп |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
band.link/monoktsvit | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фіналістка нацыянальнага адбору 2020 з песняй «Салавей». Прадстаўніца Украіны на 65-ым песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Шум», дзе заняла ў фінале 5-е месца, а па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца.
Псеўданім
правіцьКацярына Паўленка піша і публікуе вершы і песні пад псеўданімам «Monokate»[1][2][3].
Біяграфія
правіцьНарадзіліся ў 1988 годзе Нежыне, на Чарнігаўшчыне. Маці Кацярыны — былая ваенная. Выхоўвалі дзядуля з бабуляй, якая спявала традыцыйным народным спевам[4].
У школьныя гады вучылася ў Нежынскай музычнай школе на вакальна-харавым аддзяленні. Спявала ў дзіцячым хоры «Сяйво». Займалася на інструментах — фартэпіяна і гітара. Па словах Паўленка, выкладчыкі арыентавалі яе ў далейшым займацца опернымі спевамі.
У 2009 годзе скончыла Нежынскае вучылішча культуры і мастацтваў імя Марыі Занькавецкай[5] па спецыяльнасці «Дырыжор народнага хору» (факультэт — народны хор).
Падчас вучобы ў вучылішчы была ўдзельніцай некалькіх мясцовых рок-гуртоў: «Контури тіней», «My spirit».
У 2009—2013 гадах вучылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў на факультэце «Музычнае мастацтва» (спецыялізацыя «фальклор»).
У студэнцкія гады кіравала ансамблем «Витинанка»[6], спявала ў ансамблі «Кралиця»[7][8] (КНУКіМ).
Вывучала фальклор левабярэжнай Кіеўшчыны (Барышаўскага раёна, наваколле Бэразані і інш.). Цікавілася фальклорам Чарнобыльскага Палесся.
З 2017 года Паўленка — кіраўнік хору ветэранаў у горадзе Бэразань (Кіеўшчына) пры гарадскім Доме культуры. Пры яе кіраўніцтве хор атрымаў званне народнага. Па словах Кацярыны Паўленка, гэта адно з самых моцных адчуванняў, калі 30 галасоў спявае пад яе кіраўніцтвам.
17 мая 2021 года наведала прыём з нагоды дня нараджэння каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, дзе пагутарыла з Прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапалітам Епіфаніем[9].
У чэрвені 2021 года Кацярына Паўленка ўвайшла ў топ-100 самых уплывовых жанчын Украіны паводле версіі часопіса «Фокус», дзе заняла 10-е месца[10][11].
Go_A
правіцьУ 2012 годзе трапіла ў гурт Go A, праз паўгода пасля яго стварэння. Спачатку выступала як бэк-вакалістка, пасля стала салісткай[3].
У складзе гурта Go_A выдала 1 студыйны альбом «Іди на звук» і некалькі сінглаў[12].
22 лютага 2020 года разам з гуртом Go_A атрымала перамогу ў Нацыянальным адборы на песенны конкурс «Еўрабачанне-2020» з песняй «Салавей»[13]. Праз пандэмію каронавіруса конкурс адмянілі, Аднак Go_А прадставіла Украіну ў наступным годзе на «Еўрабачанні-2021» з іншай песняй «Шум», кожныя ўдзельнікі конкурсу павінны былі прадстаўляць сваю краіну з новай песняй. У фінале конкурсу гурт па суме балаў ад нацыянальных журы і гледачоў заняў 5-е месца (па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца, а ў паўфінале калектыў атрымаў 1-е месца)[14][15].
Пасля Еўрабачання песня «Шум» узначаліла рэйтынг самых папулярных трэкаў на сэрвісе Spotify. Пераможцы песеннага конкурсу, італьянскі гурт Måneskin, у гэтым рэйтынгу займаў 4 месца[16].
Дыскаграфія
правіцьУ складзе Go_A
правіцьАльбом
правіцьНазва | Дэталі |
---|---|
Іди на звук |
|
Сінглы
правіцьГод | Назва | Самая высокая пазіцыя ў чарце | Альбом |
---|---|---|---|
UKR TOP 40 | |||
2015 | «Іди на звук» | — | Іди на звук |
2017 | «Щедрий вечір» (із Катя Chilly) | — | Сінгл без альбому |
2019 | «Рано-раненько» | — | |
2020 | «Соловей» | 13 | |
2020 | «Добрим людям на здоров’я» | — | |
2021 | «Шум» | 10[17] | Чакаецца |
2022 | «Калина» | ||
«—» азначае, што сінгл не ўвайшоў у чарт. |
Як Monokate
правіцьГод | Назва | Самая высокая пазіцыя ў чарце | Альбом |
---|---|---|---|
UKR TOP 40 | |||
2019 | «Svit Song» | — | — |
Зноскі
- ↑ Monokate випустила дебютний сингл . neformat (5 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
- ↑ Вокалістка групи Go A презентувала новий проект . Українське радіо (18 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 травня 2021.
- ↑ а б Богдан-Олег Горобчук. Значно цікавіше, ніж просто “українська Трініті”: хто така Катя Павленко з Go-A . Еспресо TV (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2021. Праверана 31 травня 2021.
- ↑ Російські нагороди і гастролі для нас – неприйнятні, – Катерина Павленко, солістка гурту Go-A . Архівавана з першакрыніцы 26 березня 2021.
- ↑ Ніжинський коледж культури і мистецтв імені Марії Заньковецької. Офіційний сайт. . Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
- ↑ Витинанка Етно- Гурт - YouTube . www.youtube.com. Архівавана з першакрыніцы 1 березня 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Фольклорний ансамбль «Кралиця»(недаступная спасылка). fmm.knukim.edu.ua. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2021. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Кралиця, Kralitsya, Кралица група - YouTube . www.youtube.com. Архівавана з першакрыніцы 25 лютого 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Предстоятель відвідав прийняття з нагоди Дня народження королеви Великої Британії (укр.). PCU (18 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 червня 2021. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- ↑ Галина Ковальчук. В рейтингу Фокуса "ТОП-100 впливових жінок" — більше половини нових імен . Фокус (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 червня 2021. Праверана 26 червня 2021.
- ↑ #10 Катерина Павленко в рейтингу «100 найвпливовіших жінок України за версією журналу "Фокус" 2021» . Фокус (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 липня 2021. Праверана 15 липня 2021.
- ↑ Нотатки про українську музику. Альбом «Іди на звук». . Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
- ↑ Коломієць, Вікторія. Гурт Go-A виграв у фіналі Нацвідбору Євробачення 2020 . hromadske.ua (22 лютого 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 листопада 2020.
- ↑ Україна зайняла друге місце на Євробаченні-2021 за результатами голосування глядачів . 5 канал (23 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 травня 2021.
- ↑ Яворович, Тетяна. Україна посіла п'яте місце на "Євробаченні-2021". Перемогла Італія . suspilne.media (23 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2021.
- ↑ Луценко, Євгенія. Пісня «Шум» гурту Go_A стала найпопулярнішою у Spotify. Композиція також потрапила у чарти iTunes і Apple Music . Громадське телебачення (26 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 травня 2021.
- ↑ FDR COM UA - Чарти . www.fdr.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 19 липня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2021.
Спасылкі
правіць- Партал эксклюзіўнага кантэнту «Вежа». Пра гурт «Go-A» Архівавана 26 лютого 2020.
- Вынікі года: Кацярына Паўленка (Go_A) Архівавана 17 лютого 2020.
- TikTok Архівавана 20 листопада 2020.