Кацярына Сямёнаўна Сямёнава
Кацярына Сямёнаўна Сямёнава[2] (руск.: Екатерина Семёновна Семёнова; 7 (18) лістапада 1786 — 1 (13) сакавіка 1849, Санкт-Пецярбург) — руская актрыса. Старэйшая сястра актрысы Н. С. Сямёнавай[3]
Кацярына Сямёнаўна Сямёнава | |
---|---|
руск.: Екатерина Семёновна Семёнова | |
Дата нараджэння | 7 (18) лістапада 1786 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) сакавіка 1849 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Іван Аляксеевіч Гагарын[d][1] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і настаўніка і прыгоннай сялянкі[3]. Скончыла Пецярбургскую тэатральную школу. Вучаніца І. А. Дзмітрыеўскага, пеазней вучылася ў А. А. Шахаўскога[3][4]. На сцэне з 1802 года, яшчэ у час вучобы. Дэбютавала ў 1803 годзе на сцэне прыдворнага Александрынскага тэатра ў ролі Наніны у п’есе Вальтэра «Наніна». У трупе тэатра з 1805 года (з перапынкам у 1820—1822 гадах[4]). У 1826 годзе Кацярына Сямёнава пакінула сцэну. У 1828[3] годзе выйла замуж за князя І. А. Гагарына.
Памерла К. С. Сямёнава 13 сакавіка 1849 годаў Санкт-Пецярбургу. Была пахавана на Мітрафаніеўскіх могілках. У сувязі з разбурэннем могілак была перапахавана на Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Творчасць
правіцьМастацтва Кацярыны Сямёнавай вызначавлася ўнутранай свабодай пачуццяў і адухоўленасцю, самабытнасцю, эмацыянальнасцю і шчырасцю выканання роляў. Яе творчасць высока ацэньваў А. С. Пушкін («Мои замечания об русском театре», 1820)[3].
Ролі:
- у трагедыях У. Озерава «Эдып у Афінах» (Антыгона), «Фінгал» (Моіна), «Дзмітрый Данскі» (Ксенія), «Паліксена» (Паліксена);
- у трагедыях Ж. Расіна «Андрамаха» (Герміёна), «Федра» (Федра);
- у трагедыях Вальтэра «Меропа» (Меропа), «Заіра» (Заіра);
- Ірта («Ярмак» П. А. Плавільшчыкава), Медэя («Медэя» І. Б. Ланжэп’ера) і інш.
Зноскі
правіць- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б ВСЭ 1976.
Літаратура
правіць- Сямёнава Кацярына Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Семёнова Екатерина Семёновна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 897—899. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
- Семёнова Екатерина Семёновна / Родина Т. М. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 230. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Крылов В. А. Семенова, Екатерина Семеновна // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Т. XXIX. — С. 430—431.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кацярына Сямёнаўна Сямёнава
- Семенова Екатерина Семеновна // ХРОНОС (руск.)