Куінс
Куінс (англ.: Queens /kwiːnz Архівавана 10 кастрычніка 2007./) — самае вялікае па тэрыторыі (280 км²) і другое па насельніцтве бора Нью-Ёрка. Размешчана на востраве Лонг-Айленд і абмываецца Атлантычным акіянам. Гэта самая неаднастайная па этнічным складзе частка горада.
| ||||||||||||||||||||||
У Куінсе знаходзіцца Міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі, а таксама аэрапорт «Ла Гардзія». У Куінсе базуецца бейсбольная каманда «Нью-Ёрк Метс», праходзіць Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
Паводле аглядаў Амерыканскага таварыства, з 2005 года імігранты складаюць 47,6 % жыхароў Куінса[4]. З насельніцтвам у 2,3 мільёна чалавек гэта другая па колькасці жыхароў акруга Нью-Ёрка (пасля Брукліна) і 10-я па шчыльнасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах. Калі б кожны раён Нью-Ёрка стаў незалежным горадам, то Бруклін і Куінс сталі б трэцім і чацвёртым гарадамі па колькасці насельніцтва ў ЗША, саступаючы Лос-Анджэлесу і Чыкага.
Раён традыцыйна лічыцца адным з найбольш «прыгарадных» раёнаў Нью-Ёрка, наваколлі ва ўсходнім Куінсе больш нагадваюць наваколлі акругі Насау ў штаце Нью-Ёрк у сваёй паўночна-заходняй частцы. У бора маецца некалькі дзелавых кварталаў, такіх як Лонг-Айленд-Сіці на берагавой лініі Куінса насупраць Манхэтэна. Тут размешчаны небаскроб «One Court Square» — самы высокі небаскроб у Нью-Ёрку па-за Манхэтэнам, які з’яўляецца таксама самым высокім будынкам на ўсім востраве Лонг-Айленд.
Гісторыя
правіцьНайстарэйшыя жылыя мікрараёны Куінса — Флашынг і Джамейка — узніклі 300 гадоў таму. Першымі пасяленцамі Куінса былі брытанскія і нідэрландскія каланісты. Яны прыйшлі на гэту зямлю ў 1635 годзе. Менавіта яны заснавалі пасёлкі Маспет (Maspeth) у 1642 годзе і Флашынг (Flushing) у 1643.
Іншыя раннія паселішчы, пасёлкі Ньютаўн (цяпер Elmhurst) і Джамейка, былі населены пасяленцамі з Новай Англіі праз усходнюю частку вострава Лонг-Айленд (графства Сафалк). Уся гэта частка зямлі была падпарадкавана галандскім законам. Пасля таго як у 1664 годзе гэта тэрыторыя была заваявана англічанамі разам з усім Лонг-Айлендам, яна была пераназвана ў Нью-Ёрк як частка Ёркшыра.
Да таго, як Куінс у 1898 годзе ўвайшоў у склад Нью-Ёрка, ён складаўся з шэрагу невялікіх пасёлкаў, падзеленых шырокімі лесапаркавымі масівамі і пляжамі. Пачынаючы з 1920-х гадоў у Куінсе хуткімі тэмпамі ішла ўрбанізацыя, хоць некаторыя мікрараёны ўсё ж захавалі сваё спрадвечнае аблічча. Лонг-Айленд-Сіці каля Іст-Рывер — цэнтр лёгкай прамысловасці. Форэст-Хілс — фешэнэбельны жылы мікрараён.
Сумежныя акругі
правіць- Бронкс (Нью-Ёрк)
- Акруга Наса (штат Нью-Ёрк)
- Бруклін (Нью-Ёрк)
- Манхэтэн (Нью-Ёрк)
- Статэн-Айленд (Нью-Ёрк)
Насельніцтва
правіцьПаводле Агляду Амерыканскага таварыства ў 2009 годзе ў Куінсе пражывалі:
- 46,1 % — белыя амерыканцы (сярод якіх 30,2 % неіспанамоўныя)
- 26,9 % — іспанамоўныя і лацінаамерыканцы
- 18,8 % — афраамерыканцы (сярод якіх 17,6 неіспанамоўныя)
- 22,0 % — азіяцкія амерыканцы
- 2,4 % — шматнацыянальныя амерыканцы
- 0,5 % — карэнныя амерыканцы[5]
Прыблізна 46,6 % насельніцтва замежнага паходжання. Прыкладна 2,1 % насельніцтва нарадзіліся ў Пуэрта-Рыка, на амерыканскай тэрыторыі, ці за мяжой у сем’ях амерыканскіх бацькоў. Акрамя таго, 51,2 % насельніцтва нарадзіліся ў Злучаных Штатах. Прыблізна 44,2 % насельніцтва больш за 5 гадоў размаўляюць на англійскай мове; для 23,8 % роднай з’яўляецца іспанская мова. Акрамя таго, 16,8 % насельніцтва размаўляе на іншых індаеўрапейскіх мовах. Яшчэ 13,5 % размаўляюць на азіяцкіх мовах[6].
Паводле перапісу 2000 года ў Куінсе пражываюць 2 229 379 чалавек (537 690 сем’яў), 782 664 хатніх гаспадарак. Шчыльнасць насельніцтва — 7879,6/км² (20 409,0/кв. мі). Было 817 250 жыллёвых адзінак у сярэдняй шчыльнасці 2888,5/км² (7481,6/кв. мі). Расавы склад акругі:
- 44,08 % — белыя
- 24,97 % — іспанамоўныя і лацінаамерыканцы
- 20,01 % — афраамерыканцы і афрыканцы
- 17,56 % — азіяты
- 6,11 % — прадстаўнікі дзвюх розных рас
- 0,50 % — карэнныя амерыканцы
- 0,06 % — гавайцы ці прадстаўнікі з астравоў Акіяніі
- 11,68 — розныя іншыя расы
Год | Насельніцтва |
---|---|
1900 | 152 999 |
1910 | 284 041 |
1920 | 469 042 |
1930 | 1 079 129 |
1940 | 1 297 634 |
1950 | 1 550 849 |
1960 | 1 809 578 |
1970 | 1 987 174 |
1980 | 1 891 325 |
1990 | 1 951 598 |
2000 | 2 229 379 |
2009 | 2 306 712[7] |
У Куінсе кампактна пражываюць некалькі этнічных абшчын. Грэкі аселі ў Асторыі, лацінаамерыканцы — у Джэксан-Хайтс і Кароне, афраамерыканцы — у Джамейцы, бухарскія яўрэі — у Рыга Парку. У канцы 1970 — пачатку 1980-х гадоў у Куінсе пасяліліся імігранты з Індыі, Пакістана, Карыбскага басейна і Карэі. Многія жыхары Куінса жывуць у прыватных дамах на адну-дзве сям’і, пабудаваных галоўным чынам пасля Першай сусветнай вайны. Разам з тым у апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі з ростам колькасці насельніцтва павялічылася колькасць шматпавярховых жылых будынкаў. Большасць жыхароў Куінса належаць да катэгорыі «белых каўнерыкаў», прычым значная іх частка працуе ў Манхэтэне.
Рэлігія
правіцьДаныя у гэтым раздзеле прыведзены станам на 2000 год. |
- Каталікі — 644 066 і 106 рэлігійных абшчын
- Іўдзеі — 238 000 і 159 рэлігійных абшчын
- Мусульмане — 52 038 і 31 рэлігійная абшчына
- Грэка-праваслаўныя — 16 959 і 8 рэлігійных абшчын
- Баптысты — 14 695 і 33 рэлігійныя абшчыны
- Усе рэлігійныя — 1 072 693 і 882 рэлігійныя абшчыны
- Усё насельніцтва 1 411 006[8]
Масты
правіцьКуінс злучаюць з Бронксам Белакаменны мост , масты Трогс Нек, памяці Роберта Ф. Кенэдзі і Хел-Гейт. Куінс звязаны з Манхэтэнам мастамі памяці Роберта Ф. Кенэдзі, мостам Куінсбара і Тунэлем Куінс — Мідтаўн; з востравам Рузвельт — мостам вострава Рузвельт.
Публічная бібліятэка
правіцьПублічная бібліятэка Куінса — адна з трох сістэм бібліятэк Нью-Ёрка. Яе зараджэнне датуецца 1858 годам, цяпер яна адна з самых вялікіх бібліятэчных сістэм у ЗША. Вылучаная з Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, яна мае 63 аддзяленні па ўсім горадзе. У 2008 годзе ў архівах бібліятэкі налічвалася 6,6 мільёна адзінак захоўвання[9].
Вядомыя асобы
правіць- Эдзі Паланка (нар. 1994) — баскетбаліст
Зноскі
- ↑ Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic Names — LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 3 сакавіка 2023.
- ↑ https://public.tableau.com/shared/3ZDY8K6RS Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?t=Populations%20and%20People&g=0100000US,%241600000&y=2020 — Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ 2005 American Community Survey Fact Sheet for Queens County, New York Архівавана 14 мая 2007., United States Census Bureau, accessed February 24, 2007.
- ↑ Queens County, New York — ACS Demographic and Housing Estimates: 2009 Архівавана 11 лютага 2020.
- ↑ Queens County, New York — Selected Social Characteristics in the United States: 2009 Архівавана 11 лютага 2020.
- ↑ U.S. Census Bureau, Population Division, Table 5. Annual Estimates of the Resident Population for Minor Civil Divisions in New York, Listed Alphabetically Within County: April 1, 2000 to July 1, 2009 (SUB-EST2009-05-36) and Table 1. Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places Over 100,000, Ranked by July 1, 2009 Population: April 1, 2000 to July 1, 2009 (SUB-EST2009-01), Release Date: June 2010, retrieved on September 21, 2010
- ↑ The Association of Religion Data Archives | Maps & Reports Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Queens Library (англ.)(недаступная спасылка). queenslibrary.org. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2011. Праверана 11 лютага 2012.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куінс