Келясцін Іванавіч Брэн

Келясцін Іванавіч Брэн (руск.: Келестин Иванович Бренн, польск.: Celestyn Bren; 1802, Брэстчына — 17 (29) сакавіка 1875) — уніяцкі, з 1839 праваслаўны святар, беларускі краязнавец, этнограф, фалькларыст.

Келясцін Іванавіч Брэн
Дата нараджэння 1802 ці 1799
Месца нараджэння
Дата смерці 17 (29) сакавіка 1875
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці праваслаўны святар, краязнавец, этнограф, фалькларыст, прэсвітар
Альма-матар

Біяграфія правіць

З сям’і чыншавых дзяржаўных сялян. Як год нараджэння ў розных працах называюцца таксама 1799 і 1800[1].

Скончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча, дзе пасля два гады працаваў выхавацелем. У канцы 1820-х г. вучыўся і працаваў пісьмаводам у Жыровіцкай духоўнай семінарыі[1], якую скончыў у 1831 годзе[2].

З 1831 святар, атрымаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кобрыне, намеснік дэкана, з 14.10.1838 настаяцель царквы Св. Мікалая[pl] ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губерні, з 30 красавіка 1839 года праваслаўны. Пасля прыняцця праваслаўя сустрэў варожыя адносіны да сябе з боку мясцовага насельніцтва і быў вымушаны перамяшчацца пад аховай тысяцкага. З 1869 года на спакоі[1].

Пахаваны пры царкве ў Старым Корніне[1].

Навуковая дзейнасць правіць

На заклік Рускага геаграфічнага таварыства і на падставе яго анкеты напісаў этналагічную працу «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета, уваходзячага ў склад Гродзенскай губерні…» (1857), у якой адлюстравана матэрыяльная і духоўная культура беларускага насельніцтва на тэрыторыі Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці грамадскага быту», «Разумовыя здольнасці, маральныя якасці і адукацыя», «Народныя паданні і помнікі». У працы 38 песень (14 вясельных), 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Ёсць малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, жылых і гаспадарчых пабудоў і іх планы. Часта беларусаў параўноўвае з палякамі (мазурамі). Рукапіс у архіве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу[1][2].

Фальклорныя запісы Брэна ўвайшлі ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць»: «Вяселле. Песні» (кн. 2, 1981; кн. 4—6, 1985—88), «Гульні, забавы, ігрышчы» (2003)[2].

Узнагароды правіць

Узнагароды: скуфія, камілаўка, набедранік, наперсны крыж[1].

Працы правіць

  • Бренн Келестин, священник. Из путевых заметок старого священника // Литовские епархиальные ведомости. 1864. № 24. С. 951—958.
  • Вяселле ў Бельскім павеце. (На падставе рукапісу К. І. Брэна з 1853 г., апрацаваў Мікалай Лобач) // Беларускі каляндар 1982. Беласток, 1982. С. 163—174.

Зноскі

  1. а б в г д е Келясцін Іванавіч Брэн на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. а б в Брэн Келясцін Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура правіць

  • Брэн Келясцін Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
  • Литовские епархиальные ведомости. 1870. № 3. С. 90.
  • Литовские епархиальные ведомости. 1875. С. 152, 184. (Некралог).
  • Бренн Ярослав, свящ. Особенности религиозного быта крестьян Бельского уезда, Гродненской губернии // Литовские епархиальные ведомости. 1887. № 1—2. С. 4. (Пра К.Брэна).
  • Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст. Мінск: Навука і тэхніка, 1964. С. 38.
  • Лобач М. Келясцін Брэн. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павету свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў ХІХ ст. // Беларускі каляндар 1986. Беласток, 1986. С. 69—90.
  • Лобач Мікола. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павета свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў ХІХ стагоддзя // Studia polsko-litewsko-białoruskie. Warszawa: PWN, 1988. С. 345—376.
  • Лобач М. С. Брэн Келясцін Іванавіч // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: БелСЭ, 1989. С. 90.
  • Matus Irena. Celestyn Bren — duchowny i etnograf // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 27. Białystok, 2007. S. 175—179, portret.
  • Sosna Grzegorz o., Troc-Sosna Antonina m. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboły, 2012. S. 138.

Спасылкі правіць