Кепел Эрл «Кеп» Эндэрбі (25 чэрвеня 1926, Даба, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія — 8 студзеня 2015) — аўстралійскі палітык і суддзя; быў членам Палаты прадстаўнікоў, прадстаўляючы Аўстралійскую лейбарысцкую партыю ў перыяд з 1970 па 1975 год, і стаў старэйшым міністрам ва ўрадзе Гофа Уітлэма. Пасля заканчэння палітычнай кар'еры ён быў прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда Новага Паўднёвага Уэльса[3].

Кепел Эрл «Кеп» Эндэрбі
англ.: Keppel Earl «Kep» Enderby
President of the Universal Esperanto Association[d]
1998 — 2001
Папярэднік Lee Chong-Yeong[d]
Пераемнік Рэната Карсэці[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
30 мая 1970 — 18 мая 1974
Папярэднік Jim Fraser[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
18 мая 1974 — 13 снежня 1975
Пераемнік John Haslem[d]
Нараджэнне 25 чэрвеня 1926(1926-06-25)[1]
Смерць 7 студзеня 2015(2015-01-07)[2] (88 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, барыстар, эсперантыст
Узнагароды Эсперантыст года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Вышэйшай школе горада Даба  (руск.), у 1944 годзе ён паступіў на вайсковую службу у авіяцыю, вывучаў права ў Сіднейскім і Лонданскім універсітэтах, з 1950 года працаваў як юрыст і выкладчык. З 1962 чытаў лекцыі ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце (Канбера), у 1970 годзе быў абраны ў Парламент Аўстраліі. З 1972 па 1975 быў міністрам. З 1982 да адстаўкі ў 1992 годзе ён быў суддзёй Вышэйшага суда Новага Паўднёвага Уэльса. Выконваў розныя важныя функцыі ў мясцовых і агульнадзяржаўных юрыдычных установах Аўстраліі. З 2003 года быў старшынёй рэгіянальнага таварыства па дабравольнай эўтаназіі. Чэмпіён па гульне ў гольф сярод аматараў.

Эсперантыст правіць

Эсперантыст з 1987 года, у 19921997 быў прэзідэнтам Аўстралійскай Эсперанта-Асацыяцыі. Удзельнічаў у арганізацыі і падрыхтоўцы 82-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Адэлаідзе (1997). Быў членам камітэта UEA і старшынёй Эсперантысцкай юрыдычнай асацыяцыі у 19962002 гадах. У 19982002 гадах быў прэзідэнтам UEA. Па вынікам галасавання, праведзеным часопісам La Ondo de Esperanto у 1999 годзе ён быў абвешчаны эсперантыстам года. Як прэзідэнт UEA ён заўсёды падкрэсліваў у сваіх выступленнях і артыкулах важнасць барацьбы за правы чалавека. Ён імкнуўся таксама да больш цеснага супрацоўніцтва паміж UEA і іншымі эсперанта-арганізацыямі, асабліва з Sennacieca Asocio Tutmonda, чыім членам ён быў таксама.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Fitzgerald, Ross; Carr, Adam James; Dealy, Willam J. The Pope's battalions: Santamaria, Catholicism and the Labor Split. — university of Qeensland Press, 2003. — ISBN 0-7022-3389-7.
  • Кароткі біяграфічны слоўнік, 2014.