Клара Уладзіміраўна Сакалова
Клара Уладзіміраўна Сакалова (15 ліпеня 1931, Архангельск) — беларускі архітэктар.
Клара Уладзіміраўна Сакалова | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1954 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Новакузнецка, Алма-Аты, Львова. З 1972 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1974 года — у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
правіцьУ аўтарскім калектыве ёю запраектаваны: навучальны камбінат Гушашдара па вул. Гогаля (1964), жылыя дамы ў мікрараёне Кактэм-2 (1972) у Алма-Аце, інтэрнат па вул. Брусава (1970), будынак ЦНТІ (1965) у Львове.
У Беларусі ўдзельнічала ў распрацоўцы праектаў буйнапанэльных жылых дамоў і інтэрнатаў серыі М-335 БК, праектаў забудовы мікрараёнаў па вул. Сярова, Сурганава ў Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Соколова Клара Владимировна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)