Кларэнс Браўн
Кларэнс Браўн (англ.: Clarence Brown, 10 мая 1890, Клінтан — 17 жніўня 1987, Санта-Моніка) — амерыканскі кінарэжысёр і кінапрадзюсар, уладальнік «Кубка Мусаліні» Венецыянскага кінафестывалю (1935), прэміі BAFTA ў намінацыі «Узнагарода аб’яднаных нацый» (1951) і імянной зоркі на Галівудскай «Алеі славы» (1960).
Кларэнс Браўн | |
---|---|
англ.: Clarence Brown | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 мая 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 жніўня 1987[1][2][…] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mona Maris[d] і Alice Joyce[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0113284 |
![]() |
Найбольш вядомы рэжысурай фільмаў «Плоць і д’ябал» (1926), «Ганна Крысці» (1930), «Ганна Карэніна» (1935), «Жонка супраць сакратаркі» (1936) і «Яны сустрэліся ў Бамбеі» (1941), у большасці з якіх былі задзейнічаны любiмыя акцёры Кларэнса Браўна — Грэта Гарба і Кларк Гейбл; менавіта Браўн адкрыў талент Гарба. Браўн — шасціразовы намінант на прэмію «Оскар» і адзіны рэжысёр у свеце з такой колькасцю намінацый, які ніколі не атрымоўваў ніводнай статуэткі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Clarence Brown // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Clarence Brown // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Clarence Brown // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137569122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.