Клод Сікар
Клод Сікар (фр.: Claude SicardClaude Sicard; 1677—1726) — французскі місіянер-езуіт, падарожнік і даследчык Егіпта. Першаадкрывальнік старажытнаегіпецкіх Фіваў, Абідаса і Ідфу, складальнік першай вядомай карты Егіпта.
Клод Сікар | |
---|---|
фр.: Claude Sicard | |
Род дзейнасці | антраполаг, егіптолаг, картограф |
Дата нараджэння | 1677[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1726[3][4] |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСікар нарадзіўся ў Абані. Вучыўся ў Марселі. У 1692 годзе стаў паслушнікам у езуітаў у Авіньёне. Затым ён выкладаў у Ліёнскім каледжы.
У 1706 годзе адправіўся ў місію на Усход. Раз'язджаючы па Сірыі, ён вывучыў арабскую мову. У 1711 годзе быў прызначаны настаяцелем езуіцкай рэзідэнцыі ў Алепа, а ў 1712 годзе — настаяцелем езуіцкай місіі ў Каіры.
Падарожнічаючы па ўсім Егіпце, ён імкнуўся знайсці і апісаць старажытныя месцы, звязаныя з біблейскай гісторыяй. Ён першым з еўрапейцаў наведаў Абідас і Ідфу. Усталяваў месцазнаходжанне Фіваў, старажытнай сталіцы Верхняга Егіпта. Склаў апісанне руін Антыноі. У лістападзе 1714 года выканаў копіі памежных стэл са скал, якія атачалі Ахетатон, сталіцу фараона Эхнатона. Склаў першую вядомую карту Егіпта.
Клод Сікар стаў ахвярай эпідэміі чумы ў 1726 годзе. Смерць напаткала яго ў разгары працы над працамі, якія ён не скончыў.
Зноскі
- ↑ Claude Sicard // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Claude Sicard // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Claude Sicard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Матэрыялы датычна яго жыцця і падарожжаў былі апублікаваныя ў «Павучальных і цікавых лістах Таварыства Ісуса» (Lettres édifiantes et curieuses de la Société de Jésus) — том II, 1717; том V, 1725; том VI, 1727; тым VII, 1729.