Клоп мурашкападобны

Клоп мурашкападобны (Himacerus mirmicoides) — від насякомых з сямейства Nabidae. Відавая назва дадзена з-за вонкавага падабенства яго німф на ранніх этапах развіцця з мурашкамі.

Клоп мурашкападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Himacerus mirmicoides (O. G. Costa, 1834)

Сінонімы
  • Aptus mirmicoides (O. G. Costa, 1834)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  347979
EOL  2942381

Распаўсюджанне

правіць
 
Німфа

У Еўропе сустракаюцца амаль паўсюдна[1]. Гэтых клапоў знаходзяць на зямлі, у нізкай траве і на сухіх адкрытых месцах[2].

Апісанне

правіць

Himacerus mirmicoides дасягаюць 7-8 мм у даўжыню[2]. Цела карычневае. Вонкава досыць падобны з Himacerus apterus, аднак паміж імі маюцца адрозненні.

Крыніцы

правіць
  1. Fauna europaea Архіўная копія ад 31 жніўня 2018 на Wayback Machine.
  2. а б British Bugs Архіўная копія ад 9 сакавіка 2018 на Wayback Machine.

Літаратура

правіць
  • Kerzhner I. M. 1996. Family Nabidae — Catalogue of the Heteroptera of the Palaearctic Region.

Спасылкі

правіць