Клясціцкі сельсавет
Кля́сціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Клясціцы.
Клясціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Расонскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Клясціцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 143 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Сяляўшчынскага сельсавета перададзены вёскі Замошша і Канцавыя, з Сакалішчанскага сельсавета — вёскі Абухава і Купелішча[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, за выключэннем вёскі Замошша, якая была перададзена ў склад Полацкага раёна[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клясціцкага сельсавета 21 населены пункт[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Сакалішчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Валатоўкі і Галоўчыцы)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Марачкоўскага (5 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Марачкова, Маторына, Мілавіды і Роўнае Поле) і Юхавіцкага (4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы) сельсаветаў, у склад Сакалішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (Валатоўкі, Галоўчыцы, Забалоцце, Купелішча і Маркова)[5]. 22 снежня 2009 года скасавана вёска Залессе[6]. 1 ліпеня 2021 года ў склад Верхнядзвінскага раёна перададзены хутар Дабраплёсаўскі[7][8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1570 чалавек[9], з іх 89,6 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1143 чалавекі[11].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Россонского районного Совета депутатов от 22 декабря 2009 г. № 168 Об упразднении населенного пункта Залесье Россонского района
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 апреля 2021 г. № 136 Об административно-территориальном устройстве Витебской, Гомельской и Могилевской областей
- ↑ Впервые границы всех областей и их районов на Публичной кадастровой карте(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.