Красны Бор (Расонскі раён)

хутар у Расонскім раёне, Беларусь

Кра́сны Бор[1] (трансліт.: Krasny Bor, руск.: Красный Бор) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Клясціцкага сельсавета.

Вёска
Красны Бор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
2 чалавекі (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2159
Аўтамабільны код
2
СААТА
2242820053
Красны Бор на карце Беларусі ±
Красны Бор (Расонскі раён) (Беларусь)
Красны Бор (Расонскі раён)
Красны Бор (Расонскі раён) (Віцебская вобласць)
Красны Бор (Расонскі раён)

Да 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Юхавіцкага сельсавета[2].

Знаходзіцца за 23 км на паўночны захад ад Расонаў, за 4,8 км на захад ад ракі Нішча. Дзяржаўная мяжа з Расійскай Федэрацыяй праходзіць за 5 км на поўнач.

Акружной дарогай, якая агібае балота Вялікі Мох, Красны Бор злучаны з вёскай Юхавічы. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі ланшафтнага заказніка Чырвоны Бор.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць