Чарнаклён
Чарнаклён[4], Клён татарскі[4][5], Няклён (Acer tataricum) — куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства Сапіндавыя.
Чарнаклён | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Acer tataricum L. | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Лісце і крылаткі
|
Вышыня расліны да 6-10 м. Кара гладкая, цёмна-шэрая, амаль чорная (адсюль назва). Маладыя парасткі чырванавата-бурыя, апушаныя. Лісце суцэльнае, прадаўгавата-яйцападобнае, завостранае, каля асновы выемчатае, па краі двойчыпілаватае, часта з адным-двума больш буйнымі зубцамі, па жылках валасістае. Кветкі белыя ці зеленавата-белыя, духмяныя, у шчыткападобным мяцёлчатым суквецці. Плод — ярка-чырвоная двухкрылка.
Марозаўстойлівая і ценевынослівая расліна. Да ўрадлівасці глебы малапатрабавальны. Цвіце ў красавіку-маі. Размнажаецца насеннем, парасткамі і каранёвымі атожылкамі.
Пашырэнне правіць
Пашыраны на паўднёвым усходзе Заходняй Еўропы, на Балканскім паўвостраве, поўначы Ірана і Турцыі, на Каўказе, поўдні еўрапейскай часткі Расіі. На Беларусі астраўныя месцазнаходжанні дзікарослага чарнаклёну трапляюцца ў асноўным на поўдні, у культуры вядомы на ўсёй тэрыторыі. Расце адзінкавымі экзэмплярамі і невялікімі групамі ў падлеску і на ўзлесках мяшаных і шыракалістых лясоў.
Таксанамія правіць
Від Чарнаклён ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Чарнаклён | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Значэнне правіць
Часам вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння ўзлескаў і жывых агароджаў, у полеахоўных лесаразвядзенні. Добры меданос.
Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай і такарнай справе. З лісця атрымліваюць чорную фарбу, з кары — танін.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура правіць
- Пабірушка В. Чарнаклён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.