Клінахлор (грэч. κλίνωχλωρός, ад грэч. κλίνω «нахіляю» + грэч. χλωρός «зялёны») — мінерал з групы хларытаў, гідраксідалюмасілікат жалеза і магнію. Упершыню быў апісаны У. Блэйкам  (англ.) у 1851 годзе;[1] ён жа даў мінералу назву «клінахлор».[2]

Клінахлор
Клінахлор у разрэзе
Формула (Mg,Al)6[Si3, 1–2, Al)0,9 –1,2O10] (OH)8
Сінгонія Манаклінная
Колер пераважна адценні зялёнага
Колер рысы зеленавата-белая
Бляск шкляны, тоўсты
Празрыстасць прасвечвае
Цвёрдасць 2 — 2,5
Спайнасць вельмі дасканалая
Шчыльнасць 2,6-2,9 г/см³

Ювелірнае выкарыстанне гэтага мінерала пачалося толькі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у другой палове XX стагоддзя,[3] тады ж мінерал (дакладней, адна з яго эфектных разнавіднасцяў) стаў вядомы пад гандлёвай назвай «серафініт». Гэта вобразная назва была дадзена мінералу з-за таго, што ў яго характэрных пералівістых валокнах угледзелі падабенства з пёркамі (крыламі) анёлаў.[4]

Уласцівасці

правіць

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі псеўдагексаганальныя, лускаватыя. Часцей утварае дробналускаватыя агрэгаты. Колер ад цёмнага шэра-зялёнага да светлага аліўкава-зялёнага. Празрысты ў тонкіх пласцінках. Цвёрдасць — 2-2,5. Шчыльнасць — 2,6-2,9 г/см³. Тыповы мінерал хларытавых сланцаў і многіх іншых горных парод.

Крыніцы

правіць
  1. Кристаллов.net.
  2. Минералы, Т.4 (2) 1992, с. 179.
  3. Зинаида Савельева. «Клинохлор». — М.: «Наука и жизнь», № 3, 2009 г.
  4. Серафинит. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 13 жніўня 2015.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць