Клініка (ад грэч. klinike, догляд за ляжачым хворым, лячэнне)[1] — спецыялізаваная лячэбна-прафілактычная ўстанова, дзе лячэнне хворых спалучаецца з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі ўрачэбных кадраў і правядзеннем навуковых даследаванняў навуковымі, навукова-даследчымі інстытутамі і інстытутамі ўдасканалення ўрачоў.

Клініка
Выява
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клінікай, або клінічнай карцінай называюць таксама сукупнасць праяўленняў хваробы.

Гісторыя

правіць

Першая клініка адкрыта ў горадзе Страсбур (Германія) у 1728 годзе, дзе ўрачы набывалі тэарэтычную і практычную медыцынскую падрыхтоўку.

На Беларусі

правіць

У БССР у 1930-я гады бальніцы і іншыя лячэбна-прафілактычныя ўстановы выкарыстоўваліся як вучэбныя базы медыцынскага факультэта БДУ і Інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Клінікі ўваходзяць у склад медыцынскіх ВНУ ці навукова-даследчай ўстановы і функцыянуюць у Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску.

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.659

Літаратура

правіць