Клін-валун — геалагічны помнік прыроды ў Беларусі (з 1990), вёска Арляны, Сенненскі раён, Віцебская вобласць. Валун шаравата-ружовага граніту рапаківі (выбаргіт) з крышталямі палявога шпату. Даўжыня — 2,8 м., шырыня — 1,5 м., вышыня — 4,2 м., у абводзе 11,2 м., аб'ём — 9,3 м³. Маса каля 25 тон. Мае выразную клінападобную форму, якая ўтварылася пры знаходжанні ў актыўнай зоне лёду. Прынесены ледавіком каля 20-18 тысяч год таму з Выбаргскага масіву.

Клін-валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусьвёска Арляны, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата заснавання 1990
physical
Клін-валун
Клін-валун

Іншыя вядомыя валуны правіць

Гл.таксама правіць

Літаратура правіць